Грамадства66

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся

Жыхары Мінска заўважылі, што апошні месяц работы па рэканструкцыі Чырвонага касцёла, якія вядуцца ўжо амаль год і нібыта павінны быць завершаныя сёлета, амаль не праводзілі. Вернікі, якія назіраюць, наколькі гэта магчыма, за ходам работ, пацвердзілі: апошнім часам рамонт вялі неактыўна, піша выданне Katolik.life.

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску быў прыпынены. Чаму — даведаліся вернікі
Фота ілюстрацыйнае

Нягледзячы на высокі плот, было заўважна, што будаўнікоў на пляцоўцы амаль не было, а з касцёла не даносіліся характэрныя гукі рамонту.

У парафіі святога Сымона і святой Алены вернікаў ніяк не інфармуюць пра ход работ, таму прыпыненне рамонту прывяло да з'яўлення пэўных здагадак і чутак.

Каб развеяць сумневы, адзін з вернікаў дазваніўся ў дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», якое з'яўляецца ўласнікам будынка касцёла і заказчыкам работ.

Адказная асоба прадпрыемства пацвердзіла, што рамонт быў прыпынены на некаторы час, і патлумачыла прычыну тым, што з'явілася неабходнасць правядзення дадатковых работ.

Як адказалі верніку, «былі некаторыя пытанні, патрабаваўся час на праходжанне новай экспертызы».

Аднак у «Мінскай спадчыне» запэўнілі, што цяпер асноўныя работы ўжо аднаўляюцца, а тэрміны завяршэння рэканструкцыі зрушаныя не будуць.

Паводле планаў аб'ект павінны ўвесці ў эксплуатацыю ў студзені 2027 года. Але ці перададуць яго зноў у карыстанне парафіі і калі так, то на якіх умовах, — вернікам дагэтуль не паведамлялі.

Нядаўна вернікам не далі дазволу памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату па просьбе былога пробашча парафіі ксяндза Уладзіслава Завальнюка. У канцы сакавіка святар казаў у сваім відэа, што будзе далей спрабаваць атрымаць дазвол, але з таго часу нічога болей не паведамляў на гэту тэму.

Дарэчы, упершыню за апошні час, у мінулую нядзелю, падчас святой імшы для супольнасці Чырвонага касцёла ў парафіяльных аб'явах прагучаў заклік да малітвы аб тым, каб вернікі як мага хутчэй маглі вярнуцца ў свой храм. Праўда, аб'явы чытаў не пробашч парафіі, а вікарый.

Каментары6

  • Такі вынік
    15.05.2026
    Пакуль жыве бес лукашенко, Чырвоны Касцёл будзе на "рамонце''((
  • (
    15.05.2026
    Бесы лукашысты падпалілі Будслау́скі Касцёл, потым спрабавалі зрабіць падпал Чырвонага Касцёла у́ Менску, здзекваюцца на Святарамі, зачынілі Царкву баптыстау́, зносяць могілкі, зносяць Крыжы у́ Курапатах, зносяць Крыжы у́ розных мейсцах Беларусі...гэта у́сё па загаду галоу́нага беса-маньяка лукашенко ( Валет)
  • Яна
    15.05.2026
    Гражданин РБ, ужо не адзіны Касцёл рпц-бпц мп адабралі у́ каталікоу́ у розныя гг

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць