Культура1111

На месцы млына Мянеска паставяць «уголок Москвы»

Улады працягваюць брутальнае зьнішчэньне Менску. Па Калядах плянуецца знос старога будынку ля гатэлю «Беларусь», у якім месьціцца Дом дзіцячае творчасьці. Цягам бліжэйшых двух гадоў на ягоным месцы й на тэрыторыі старасьвецкіх Старажоўскіх могілак на Пярэсьпе будзе пабудаваны расейскі бізнэс-цэнтар «Дом Масквы».

Беларускія ўлады працягваюць брутальнае зьнішчэньне Менску. Па Калядах плянуецца знос старога будынку ля гатэлю «Беларусь», у якім месьціцца Дом дзіцячае творчасьці. Цягам бліжэйшых двух гадоў на ягоным месцы й на тэрыторыі старасьвецкіх Старажоўскіх могілак на Пярэсьпе будзе пабудаваны расейскі бізнэс-цэнтар «Дом Масквы». Ініцятыва сыходзіць ад маскоўскага правадыра Лужкова. Пад ягоны пражэкт выдаткавана агулам 3 гектары старажытнага менскага прадмесьця Пярэспа.

Праект гэтай спаруды ўжо прайшоў усе ўзгадненьні, цяпер вядуцца падрыхтоўчыя працы пад будоўлю. «Дом Масквы» мусіць стаць новым сымбалем Менску.

Акурат з гэтым месцам народнае паданьне лучыць Млын волата Мянеска, што стаяў колісь тут. Ад гэтага ўрочышча над рэчкай Пярэспай, на шляху Віленскім, паводле легенды й пачаўся Менск. У XVIII стагодзьдзі тут узьніклі праваслаўныя Старажоўскія могілкі. У 1985-1986 іх часкткова зруйнавалі й разрабавалі. Цяпер гэты помнік археалёгіі, гісторыі й прыроды будзе зьнішчаны цалкам.

А з боку Траецкага прадмесьця будзе разбудавана вуліца Старавіленская. Тамака, на месцы старасьвецкіх кварталаў, вырасьце найбуйнейшы жыльлёвы комплекс з паркінгамі й бізнэс-цэнтрамі.

Каментары11

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць