Грамадства2020

«Вярніце мне маю родную мову»: у Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах

Жыхары Брэста заўважылі, што на электронных табло ў тралейбусах надпісы з’яўляюцца толькі па-расейску. Гэта выклікала абурэнне ў людзей.

Жыхары Брэста звярнулі ўвагу на моўнае афармленне электронных табло ў тралейбусах, дзе на некаторых маршрутах надпісы адлюстроўваюцца толькі па-расейску. Нагодай для абмеркавання стала відэа ў TikTok, піша BGmedia.

@wght.ks #brest #роднаямова #belarus ♬ оригинальный звук - Spotify

Пад відэа, апублікаваным жыхаром Брэста, карыстальнікі пачалі выказваць незадаволенасць і пытацца, чаму беларуская мова знікае нават з такіх звыклых элементаў гарадской прасторы.

«Вярніце мне маю родную мову», — напісаў адзін з іх.

«А чаму наогул памянялі, мне вось цікава», — задаўся пытаннем іншы.

У адказ з’явіліся і больш эмацыйныя меркаванні пра агульныя працэсы русіфікацыі ў краіне: «Хутчэй за ўсё працэс русіфікацыі паскорыўся. З моманту калі ў Беларусь пачалі наплываць расейцы, пачалася тэндэнцыя русіфікацыі, каб расейцы разумелі куды ехаць. Мая здагадка, але хутчэй за ўсё так і ёсць».

«У Мінску ўсё па беларуску», — пішуць у каментарах, падкрэсліваючы, што беларуская мова ў транспарце для мінчан выглядае нормай.

Некаторыя карыстальнікі нават прапануюць больш актыўныя дзеянні: «Так, дзе падпісаць петыцыю!»

Каментары20

  • Bhagawan
    17.05.2026
    Pierachdźcie na łacinku, kab zabłytać vierahodnaha voraga :)
  • Х
    17.05.2026
    Халуі гаўляйтара раскажуць пра "двухмоўе" і што рузке турысты "не понімают этот язык", што ўсе вакол трэ рабіць "на понятном языке".
    Гаўляйтары ў Бярэсце - бпларусафоьы. Яны даўно на хабары ад "россотруднічестаа", вынішчаюць ўсе беларускае і актыўна прасоўваюць рускі мір ва ўсе сферы жыцця.
  • См
    17.05.2026
    Гэты рэжым беларусафобскі.

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі50

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць