Самая высокая верагоднасць моцных навальніц чакаецца па захадзе Віцебскай вобласці.

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада. Для поўначы краіны ESTOFEX (ініцыятыва еўрапейскіх метэаролагаў па прадказанні штормаў) абвясціла 2‑і ўзровень небяспекі ў сувязі з буйным градам, моцнымі і шквалістымі парывамі ветру, а таксама магчымасцю ўтварэння некалькіх тарнада (смерчаў), паведамляе «Метэавайб».
На большай частцы краіны заўтра прагназуюцца дажджы з навальніцамі. Месцамі пройдуць моцныя ліўні, у асобных раёнах град і шквалы да 15—20 м/с. Па паўночным захадзе можа выпасці больш за 50% месячнай нормы ападкаў.
Паводле даных швейцарскай мадэлі S4x4, зона небяспечных умоў надвор’я зрушылася на поўнач, але іх магчымая інтэнсіўнасць не аслабла.
Самая высокая верагоднасць моцных навальніц чакаецца па захадзе Віцебскай вобласці. Таму могуць узнікнуць магутныя супер’ячэйкі (від навальніцы з пастаянна круцячымся ўзыходзячым патокам паветра) з буйным градам большым за 2 см, шкваламі 20 м/с і верагоднасцю лакальных тарнада.

Каментары
"Как жалок шут на троне короля,
Как глуп народ, который то позволил!
Страною правит шут чуть-чуть шаля,
Народ смеется, мучаясь от боли.
Шут позабыл про то что обещал
-Он обещал народу мир и счастье,
Но первым делом землю он продал,
Всем тем кто близок оказался к власти.
Как жалок шут на троне короля,
Как глуп народ, который то позволил
-Вращается по-прежнему Земля
Ну а народ - народ наш шут уволил..."
Роберт Бенс, шотландский поэт XVIII века