Свет

Старэйшага сына заснавальніка сусветна вядомага брэнда Mango затрымалі па падазрэнні ў забойстве бацькі-мільярдэра

У Іспаніі паліцыя арыштавала 45‑гадовага Джонатана Андзіка, сына заснавальніка знакамітай сеткі крам адзення Mango Ісака Андзіка. Мужчыну падазраюць у наўмысным забойстве свайго бацькі, багацце якога, паводле звестак Forbes, на момант смерці ацэньвалася на 4,5 мільярда даляраў. 

Джонатан Андзік, старэйшы сын заснавальніка брэнда Mango Ісака Андзіка, прыехаў на развітанне з бацькам, 16 снежня 2024 года. Фота: Lorena Sopena / Anadolu via Getty Images

Каталонская паліцыя ў аўторак раніцай правяла затрыманне 45‑гадовага Джонатана Андзіка ў яго ўласным доме. Гэты крок стаў вынікам працяглага расследавання гібелі яго бацькі, 71‑гадовага заснавальніка моднай імперыі Mango Ісака Андзіка, які сарваўся са скалы ў гарах Мансерат 14 снежня 2024 года.

Джонатана даставілі ў суд горада Мартарэль (правінцыя Барселона) для дачы паказанняў.

Сям'я Андзік ужо выпусціла заяву, адзначыўшы, што расследаванне знаходзіцца пад грыфам неразгалошання, таму яны не могуць паведаміць дэталі, але гарантуюць «максімальнае супрацоўніцтва з правасуддзем».

Як стала вядома іспанскім СМІ, паліцыя лічыла Джонатана падазраваным як мінімум з кастрычніка мінулага года. Падставай для гэтага сталі супярэчнасці ў паказаннях, якія старэйшы сын даваў у якасці сведкі (у дзень трагедыі ён быў адзіным, хто суправаджаў бацьку ў паходзе).

Пасля гэтага дэтэктывы сустрэлі Джонатана на выхадзе з офіса Mango і папрасілі яго мабільны тэлефон, які той аддаў добраахвотна. Аналіз прылады праводзіўся некалькі месяцаў з мэтай выявіць датычнасць да злачынства.

Акрамя таго, следства выявіла важны факт: за некалькі дзён да трагедыі Джонатан таемна прыязджаў менавіта на тое месца ў гарах, дзе пасля загінуў яго бацька. Абарона сцвярджае, што сын проста «рыхтаваў маршрут для будучай прагулкі».

Следчыя таксама аднавілі карціну складаных адносін унутры сям'і мільярдэра.

У 2014 годзе Ісак Андзік перадаў кіраванне кампаніяй старэйшаму сыну, аднак ужо праз год быў вымушаны тэрмінова вярнуцца, каб сабраць новую каманду і выратаваць брэнд ад краху. Гэтая няўдалая перадача ўлады, паводле звестак паліцыі, сур'ёзна сапсавала адносіны паміж бацькам і сынам.

 Пасля смерці бізнэсмена — найбагацейшага чалавека Каталоніі з багаццем 4,5 млрд еўра — паміж сваякамі пачаліся вострыя спрэчкі. Паводле апошняга тастаменту ад ліпеня 2023 года, маёмасць павінна была падзяліцца пароўну паміж трыма дзецьмі, а каханай кабеце Ісака заставалася 5 мільёнаў еўра. Жанчына палічыла гэтую суму зневажальнай і запатрабавала 70 мільёнаў.

Пасля працяглых і цяжкіх перамоў дзецям удалося дасягнуць з ёй папярэдняга пагаднення на суму каля 30 мільёнаў еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

За працу ў Аршанскім лясгасе школьнікам заплацілі па 100 рублёў замест абяцанай тысячы — бацькі і дзеці абураны20

У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць