Грамадства55

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі

Карыстальнікі сацсетак скардзяцца на дэфіцыт сметніц на вуліцах Мінска, маўляў, раней яны былі літаральна на кожным кроку. Цяпер жа знайсці іх нават у цэнтры горада стала вялікай праблемай. 

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску? Раней былі на кожным рагу, літаральна перад кожнай установай, перад любым пераходам па дзве. А цяпер каля прыпынкаў, а ў астатнім — вельмі рэдка. Беларусы, вядома, прыстойныя і данясуць, але дыскамфорт ёсць…» — падзяліўся карыстальнік пад нікам falometov. 

Аўтар паста адзначыў, што адмыслова вывучаў сітуацыю ўздоўж праспекта Незалежнасці па абодвух баках і практычна нічога не знайшоў. Сметніцы засталіся пераважна каля прыпынкаў грамадскага транспарту.

Іншы каментатар падзяліўся гісторыяй, як доўга нёс у руках пусты кубачак з-пад кавы пасля выхаду з метро ў раёне вакзала. Знайшліся сметніцы для курцоў, але ў іх не было адтулін для звычайнага смецця. Адзіную паўнавартасную сметніцу ўдалося знайсці толькі збоку ад ТРЦ «Galileo».

Іншыя карыстальнікі заўважылі, што праблема з'явілася не ўчора, а прыкладна 5 гадоў таму. Маладыя бацькі згадваюць, што падчас шпацыраў з каляскамі выкінуць лупіну ад банана ці выкарыстаную сурвэтку было немагчыма — даводзілася ісці палову квартала да бліжэйшай крамы ці гандлёвага цэнтра, бо каля святлафораў і пераходаў урны прыбралі ўжо тады.

Агульная выснова, што сітуацыя моцна пагоршылася, і хоць беларусы па прыродзе акуратныя і нясуць смецце з сабой, гэта стварае сур'ёзны дыскамфорт у горадзе.

Але ў «Гаррамаўтадоры» не пагадзіліся з крытыкай і заявілі «Мінск-Навінам», што людзям толькі падаецца, што сметніц мала — маўляў, колькасць урнаў, якія размешчаны на вуліцах Мінска, за апошнія пяць гадоў не змяншалася. 

— Урны для смецця ўстанаўліваюцца ў месцах і колькасці, вызначаных праектна-каштарыснай дакументацыяй. Пры праектаванні месцаў устаноўкі вызначаюцца з улікам пешаходнай даступнасці, — кажуць спецыялісты. — У выпадках паступлення прапаноў наконт неабходнасці ўстаноўкі дадатковых урнаў у канкрэтных пунктах або выяўлення праблемных участкаў эксплуатуючымі арганізацыямі, разглядаецца пытанне аб мэтазгоднасці іх размяшчэння ў кожным асобным выпадку.

Між тым Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання горада прадугледжана ўстаноўка урнаў для збору смецця «на ўваходах у адміністрацыйныя і грамадскія будынкі, аб'екты гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, каля іншых сацыяльна значных аб'ектаў, на гасцявых паркоўках уздоўж вулічна-дарожнай сеткі, у парках і скверах». Таксама урны размешчаны на ўсіх прыпыначных пунктах горада.

Каментары5

  • цыкада
    21.05.2026
    подобная ситуация во всех городах Беларуси
  • я чалавек просты
    21.05.2026
    Выкідваю пад ногі, калі за 5 хвілін не знаходжу сметніцу. І так, праблеме больш за 5 год.
  • ваван
    21.05.2026
    и деревья рубят и мусорки сокращают - НЕКОМУ убирать листья и мусор... Сами кпают яму под два пропагандистких мифа, повода "гордости" - чистота и зелень...

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць