Усяго патроху2222

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!

Беларус Сяргей Данількевіч вучыцца ў магістратуры Гнесінкі (Расійскай акадэміі музыкі) на дырыжора. Ён распавёў у інстаграме, што будзе здаваць іспыт пры пустой залі. У выніку квіткі на канцэрт расхапалі за некалькі гадзін.

Сяргей Данількевіч. Тут і далей фота з яго інстаграма

Сяргей Данількевіч нарадзіўся на Брэстчыне — у горадзе Іванава. З 6 гадоў хлопчык пачаў займацца музыкай, скончыў Іванаўскую дзіцячую школу мастацтваў імя Напалеона Орды.

Менавіта там ён засвоіў баян — настаўніца Сяргея Святлана Зіновік называла хлопца сваім самым таленавітым вучнем за 36 гадоў працы. На яго рахунку было шмат перамог у музычных конкурсах.

У 9 класе, калі паўстала пытанне — працягваць займацца музыкай ці шукаць нейкую больш зямную спецыяльнасць, — Сяргей выбраў першае. У выніку паступіў у музычнае вучылішча імя Глінкі.

А пасля паехаў ужо ў Маскву, дзе скончыў Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных — вучыўся на кафедры баяна і акардэона.

У 2022 годзе Сяргей вярнуўся на радзіму — імаверна, пытанне было ў тым, што ён мусіў адслужыць у войску. Музыку адразу забралі ў спецназ — у 5‑й асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння, якая размяшчаецца ў Мар'інай Горцы.

Падчас службы хлопец музыкі не закінуў — яго час ад часу адпраўлялі на конкурсы патрыятычнай песні (у тым ліку ў Расію). Ён напісаў песню да Дня ПДВ і ССА — спяваў пра сувязь спецназу і дэсантных войск.

Цяпер Сяргей зноў вучыцца ў Гнесінцы — цяпер ужо ў магістратуры на дырыжора. Абарону дыпломнага праекта паставілі на 26 мая на 14.30.

Спецыяльнасць творчая, таму і абарона праходзіць у форме канцэрту. Але Сяргея засмучала тое, што трэба было выступаць перад пустой залай — беларусу не было каго паклікаць для маральнай падтрымкі.

Менш за тыдзень да іспыту будучы дырыжор выклаў у інстаграме відэазварот:

— Я буду дырыжыраваць аркестрам у Гнесінцы. Канцэрт бясплатны, але ў мяне няма сяброў і знаёмых, каго я мог бы сюды паклікаць. Таму клічу вас. Прыходзьце, буду вельмі рады бачыць. Спадзяюся на вашу падтрымку, веру ў моц інстаграма.

Ролік набраў 520 тысяч праглядаў, амаль 54 тысячы лайкаў і больш за 7 тысяч рэпостаў. У выніку рэгістрацыю прыйшлося закрыць праз некалькі гадзін (а зала разлічана больш чым на 500 месцаў).

Сяргей распавёў, што атрымаў неймаверную колькасць слоў падтрымкі. Але да апошняга хваляваўся: раптам адбудзецца так, што значная колькасць людзей усё ж не прыйдзе.

Страхі не збыліся: у залі быў аншлаг. Прыйшлі і журналісты — беларус стаў сапраўднай зоркай. Сяргей называе гэты дзень адным з самых шчаслівых у жыцці.

Кажа, дзякуючы неабыякавым людзям ён паверыў у свае сілы. І хоць пакуль не мае свайго калектыву, вельмі спадзяецца яго знайсці. Сяргей абяцае, што пра яго яшчэ пачуюць.

Калі вам раптам цікава, што Сяргею паставіла ў выніку камісія, дык можам вас супакоіць — ён атрымаў пяцёрку, найвышэйшую адзнаку.

Каментары22

  • гхм
    29.05.2026
    "яго час ад часу адпраўлялі на конкурсы патрыятычнай песні (у тым ліку ў Расію). Ён напісаў песню да Дня ПДВ і ССА — спяваў пра сувязь спецназу і дэсантных войск."
  • Антось
    29.05.2026
    Рашызм з чалавечым тварам?
  • Праўда
    29.05.2026
    Трэба больш навін пра губернскіх і сталічных людзей! Хочам ведаць усё пра гэтых светлых чілавечкав!

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць