Свет44

Ісландыя купляе ў Беларусі Су-27 для трэніровак ВПС НАТО

Агульная сума кантракта складзе $1,5 млрд.

Агульная сума кантракта складзе $1,5 млрд.

Ісландская авіябаза Кефлавік, былы апорны пункт НАТО ў перыяд халоднай вайны, рыхтуецца прыняць дзве эскадрыллі расійскіх Су-27, піша Financial Times.

Урад Ісландыі вядзе перамовы аб здачы базы ў арэнду прыватнай кампаніі, якая плануе ператварыць яе ў трэніровачны цэнтр для замежных ВПС.

Для гэтага, як заяўляюць прадстаўнікі кампаніі, у Беларусі будуць закупленыя расійскія знішчальнікі на агульную суму $1,5 млрд.
Пастаўшчыком павінен выступіць «Белтэхэкспарт»; першая пастаўка чакаецца ўжо ў кастрычніку.

Як паведамляе FT, кампанія ўжо падпісала кантракты на правядзенне лётных трэніровак з выкарыстаннем расійскіх самалётаў з ВПС пяці дзяржаваў. Якіх — не ўдакладняецца.

Таксама гаворыцца, што на дадзены момант ужо падпісаны кантракт аб набыцці 15 самалётаў і разглядаецца магчымасць закупкі яшчэ 18 машын.

Паводле інфармацыі, прадстаўленай урадавай крыніцай, ісландскі ўрад ухваляе гэтую ініцыятыву прыватнай кампаніі і сур’ёзна гатовы разгледзець магчымасць яе акрэдытацыі. Аднак, як заяўляе крыніца, Ісландыя пракансультуецца з партнёрамі па НАТА, перш чым прыме канчатковае рашэнне.

Тым не менш, «Белтэхэкспарт» адмаўляе заключэнне пагаднення з ісландскай кампаніяй, хоць, як піша FT, раней паведамляў адваротнае.
«Расабаронэкспарт» заяўляе, што не мае да гэтай угоды ніякага дачынення.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя15

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць