Грамадства11

Брэст: на мяжы — вялізныя чэргі

Паводле новых мытных правілаў, цяпер у Беларусь можна ўвозіць 50 кіляграмаў асабістых рэчаў на суму да паўтары тысячы эўра.
Грузавыя мікрааўтобусы, паўпрычэпы, мапэды, ровары, скутэры — сталі даражэй. Але ёсьць магчымасьць бязмытнага правозу бытавой тэхнікі, чым актыўна карыстаюцца беларусы.

На памежным пераходзе «Варшаўскі мост» чэргі растуць. З моманту ўступленьня Беларусі ў Мытны саюз колькасьць ахвотных набыць тавары за мяжой павялічваецца. Вось што паведамілі нам у Берасьцейскай мытні:

«Калі патрэбны матацыкл, пральная машына — цяпер гэта будзе даражэй. Калі, напрыклад, нехта жадае перавезьці тэлевізар вагой менш за 50 кіляграмаў, або мікрахвалёўку, то цяпер за гэта ня трэба будзе плаціць. А вось што тычыцца „пралкі“, то трэба будзе аплаціць стаўку, якая складае прыкладна 15% ад цаны тавару і плюс каля 20% падатку на дадатковую вартасьць».

Тым часам прыватныя перавозчыкі адзначаюць, што з увядзеньнем новых правілаў магчымасьцяў для ўвозу тавараў у Беларусь зьявілася больш. Вось што распавёў жыхар Берасьця Генадзь, які часта бывае ў Польшчы:

«Раз на месяц я магу нейкую рэч увозіць у Беларусь. І гэта добра, бо апошнія пяць гадоў наагул нешта ўвезьці было проста немагчыма. Вось, напрыклад, я купіў у Польшчы тэлевізар, раней за яго я б быў вымушаны плаціць каля 500 эўра».

Кошты ў Польшчы, адзначае Генадзь практычна ўдвая меншыя, чым у Беларусі за аналягічныя тавары. Могуць не прапусьціць з таварам дадому, сказаўшы, што вельмі часта перасякаеш мяжу. Таму многія намагаюцца зрабіць візы ня толькі сабе, але і родным, і падчас паездак запісваюць тавары на іх.

Тым ня менш, як адзначае жыхар Берасьцейскага раёну Валер, узьнікаюць дадатковыя складанасьці з тым, што колькасьць жадаючых праехаць празь мяжу павялічваецца, растуць чэргі. Мытнікі таксама пачалі больш пільна правяраць і кантраляваць паток тавараў. За частыя паездкі беларускія мытнікі могуць не пусьціць з таварам на тэрыторыю Беларусі:

«Могуць не прапусьціць з таварам дадому, сказаўшы, што вельмі часта перасякаеш мяжу. Прычым аргумэнтуюць гэта тым, што ня маеш права часта нешта перавозіць. Разварочваюць назад у Польшчу з таварам, які павінен быць там пакінуты. Я неяк ехаў з коламі, што дазволена заканадаўствам, але мытнікі сказалі, што вельмі часта ежджу і прыйшлося начаваць у Тэрэспалі, а раніцай зноў ехаць і прасіць у начальніка зьмены».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»23

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць