Здарэнні

У Мінску ў ДТЗ загінуў скутэрыст

За мінулыя суткі ў Мінску зарэгістравана 125 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адзін чалавек загінуў і двое атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Як паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 7 верасня прыкладна ў 22 гадзіны мужчына 1974 года нараджэння на скутэры рухаўся ў па вуліцы Адзінцова з боку вуліцы Якубоўскага ў напрамку вуліцы Лабанка. Насупраць дома № 18/1 ён не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем «Мерседэс Бенц 220», які рухаўся ў прамым спадарожным кірунку, за рулём якога знаходзілася жанчына 1984 года нараджэння. У выніку ДТЗ вадзіцель скутэра перакуліўся і атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе памёр.

7 верасня ў бальніцы памерла жанчына, якая вечарам 2 верасня была збітая неўстаноўленым аўтамабілем на пешаходным пераходзе на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Філатава.

За мінулыя суткі ў Мінску затрымана 14 вадзіцеляў, якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Дванаццаць вадзіцеляў не мелі права кіравання транспартным сродкам. За перавышэнне хуткасці прыцягнутыя да адказнасці 93 вадзіцелі.

Таксама прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 150 пешаходаў-парушальнікаў і 116 вадзіцеляў, якія парушылі правілы праезду пешаходных пераходаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць