Літаратура33

Пуцін і беларускія кнігі

Маскоўскія замалёўкі Віктара Шніпа.

Маскоўскія замалёўкі Віктара Шніпа.

Пуцін і беларускія кнігі

На Маскоўскую міжнародную кніжную выставу прыехаў Пуцін. Гэтая навіна ажывіла нашу дэлегацыю.

Павінен жа прэм’ер міністр Расіі наведаць ганаровага госця выставы-Рэспубліку Беларусь. Сабралася мора народу. Ансамбль «Свята» амаль гадзіну, як цяпер кажуць, зажыгаў. А Пуцін, пабыўшы на прэзентацыі кнігі пра Барыса Ельцына і даўшы каля ста аўтографаў, напачатку было пайшоў па выставачным комплексе, але, здалёку ўбачыўшы беларускі сцяг, пакінуў памяшканне…

Пушкін і Чырвоная плошча

Вечарам, пасля кніжнай выставы, я, як былы жыхар Масквы, павёў у метро на станцыю «Батанічная» Навума Гальпяровіча, Зосю Куставу і Алену Казак, каб заехаць на Пушкінскую плошчу. Дваццаць гадоў, якія мінулі пасля таго, як я жыў тут, далі знаць пра сябе, таму давялося зрабіць пяць перасадак, каб даехаць у патрэбнае места. Выйшлі з метро. Дзе ж помнік Пушкіну? Ледзьве разгледзіў з-за рэкламнага смецця.

Расказаўшы дзе і што, я павёў сваю кампанію на Чырвоную плошчу. Гулялі больш за гадзіну. Назад вярнуліся, зрабіўшы ў метро адну перасадку…

Гасцініца «Турыст»

Гасцініца «Турыст»- падрамантаваны савецкі будынак, у якім яшчэ дваццаць гадоў назад спыняліся з Саюзных рэспублік пераможцы сацыялістычных спаборніцтваў. Цяпер за 100 даляраў у суткі ў «Турысце» пасяліцца можа любы, каму ў Маскве няма дзе жыць. Праўда, «Турыст»-гэта не адна гасцініца, а сем. Я жыў у корпусе № 1. Мой нумар быў двухмесны, з просценькім тэлевізарам, з савецкім халадзільнікам, з графінам на стале і двума стаканамі. Было адчуванне, што я, пасяліўшыся ў «Турысце», трапіў у васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя…

Маскоўскае таксі

Масква. Беларускі вакзал. Шэсць гадзін раніцы. Я з Зосяй Куставай і Аленай Казак толькі што выйшлі з вагона. Сунемся з натоўпам. Таксісты прапануюць падвезці. Мы пытаемся кошт і адмаўляемся. Дорага.

Спадзяемся на метро. А там вар’яцкая чарга і мы вяртаемся да таксістаў. А іх ужо і няма. І раптам да нас падыходзіць высокі з пышнай шавялюрай мужчына і, даведаўшыся, што нам трэба ў гасцініцу «Турыст», просіць тысячу. Лена Іванаўна, а яна ў нас у «Мастацкай літаратуры» галоўны бухгалтар, кажа: «Даём шэсцьсот!» «Мала! Тысяча і ўсё тут!» «Раз так, то мы і на мятро можам заехаць!» «Няхай будзе не па-вашаму і не па-моўму! Васемсот!» «Шэсцьсот і не больш!» «Давайце за семсот!»- кажа мужчына. «Не! Шэсцьсот!» «Семсот!» «Ну тады за шэсьсот пяцьдзесят!»-прапануе Лена Іванаўна і таксіст, махнуўшы рукой у знак згоды, бярэ у нас найбольшую сумку і вядзе да машыны.«Калі б вы не былі маёй апошняй надзеяй зарабіць, то я б вас за такія грошы не павёз!»-кажа таксіст і, выехаўшы з прывакзальнай плошчы, націскае на газ.

Па Маскве едзе на хуткасці 100–110 кіламетраў у гадзіну. Я не дзіўлюся, бо калі ехаць так, як ездзяць у нас, то цябе іншыя машыны сапхнуць з дарогі…

Каментары3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць