Улада2727

Някляеў пачаў фармаванне ініцыятыўнай групы

У сталіцы прайшоў першы сход яе удзельнікаў.

У Мінску прайшоў першы сход прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева.
На ім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх рэгіянальных прадстаўніцтваў кампаніі «Гавары праўду!», якія і складуць аснову ініцыятыўнай групы кандыдата.

Сход адбыўся ў памяшканні офіса партыі БНФ. Як зазначыў сам Някляеў, «нічога іншага нам знайсці не ўдалося, таму дзякуем БНФ за гэту магчымасць». Памяшканне для першага сходу насамрэч было не зусім прыстасаванае — не ўсе ахвотныя змаглі трапіць на сход праз абмежаваную колькасць месцаў, а хто трапіў — адчувалі дыскамфорт праз перапоўненасць памяшкання. Яно, дарэчы, было багата аздобленае банэрамі «Гавары праўду!» і новымі кандыдацкімі, са шматлікімі выявамі Някляева.

Сход выклікаў цікавасць у журналістаў. Сярод прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ выдзялялася здымачная група Першага канала расійскага тэлебачання.

Мерапрыемства распачаў сам кандыдат. «Сёння афіцыйны дзень. Ад пачатку існавання кампаніі „Гавары праўду!“ мы заяўлялі аб магчымасці ўдзелу ў выбарах, калі яны будуць абвешчаныя. Некалькі дзён таму абвясцілі дату правядзення выбараў, таму мы заяўляем сёння, што будзем браць у іх удзел», — паведаміў У.Някляеў на пачатку.

Лідар кампаніі «Гавары праўду!» таксама не прамінуў паўтарыць сваю ўпэўненасць у перамозе на выбарах, якую агучыў некалькі гадзін раней на прэс-канферэнцыі журналістам:

«Я не маю сумневу, што да выбараў мы дойдзем пераможцамі. Мы вырашылі не проста ўдзельнічаць у выбарах. Мы вырашылі перамагчы».

Някляеў таксама зазначыў, што яго штаб збярэ столькі подпісаў, колькі трэба. «На сёння ў нас у ініцыятыўнай групе 1300 чалавек. І мы пакуль не прыцягвалі новых людзей для ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Я думаю, што ў нас будзе значна больш людзей», — паведаміў лідар «Гавары праўду!».

На сходзе, што прайшоў у Мінску, пачалося фармаванне будучых органаў каманды кандыдата і вызначэнне асноўных накірункаў дзейнасці на пачатковым этапе. 23 верасня плануецца падаць у Цэнтрвыбаркам спіс удзельнікаў ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева.

Аб пачатку прэзідэнцкай кампаніі Някляева і яго перадвыбарчай праграме чытайце таксама тут і тут.

Каментары27

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць