Афіша22

Недарэзаны відэакліп

Мэлянхалічны герой рэжа людзей мячом, які вырастае з далоні, – і займаецца каханьнем зь дзяўчынай, імя якой ніяк ня можа запомніць…

Мечаносец (Меченосец).

Расея, 2006, каляровы, 108 хв.

Жанр: Містычна-любоўны трымценьнік.

Адзнака: 2,5 (з 10).

Мэлянхалічны герой рэжа людзей мячом, які вырастае з далоні, – і займаецца каханьнем зь дзяўчынай, імя якой ніяк ня можа запомніць…

Нягледзячы на вялікія грошы, не атрымліваюцца ў расейцаў містыка й фантастыка.

Замест жанравага кіно – глямур і таркоўшчына.

Ад сьвецкіх тусовак і моды – вылізаная карцінка, неверагодна пекныя кадры (апэратар Марат Адэльшын) – дождж, восень, іржавае лісьце. Але кадар пусты.

Ад Таркоўскага – кічавыя пазнакі «духоўнасьці» – вада, нудная задуменнасьць. Але ні героям, ні рэжысэру няма чаго гаварыць. Мутант Саша (Арцём Ткачэнка) нават пнецца на споведзь – але моўны запас карціны настолькі бедны, што й парнафільм на ейным тле падасца шэксьпіраўскай драмай.

Любоўныя сцэны стужкі заслугоўваюць асобнай гутаркі. Прыгожая Чулпан Хаматава нават спрабуе граць. Бяда толькі, што аб’екту для граньня нямашака, – і тут не дапаможа ніякі талент.

Фільм Філіпа Янкоўскага «Ў руху» выклікаў зацікаўленасьць крытыкі, наступны – «Стацкі дарадца» – глядзеўся мёртвым, але прафэсійным; «Мечаносец» – ужо залімітная імітацыя.

Дзе мала глямурных кадраў – выпатрашаныя цельцы: крымінальнікаў, бацькі; распалавінены «бандыт» Аляксей Гарбуноў; гэлікоптэр і пакошаныя дрэвы.

Самае недаравальнае ў стужцы – працягласьць. Але – калі скараціць фільм у 30 разоў – атрымаецца неблагі відэакліп.

У Менску кінасэансы з 16 па 22 кастрычніка ў кінатэатрах «Аўрора», «Берасьце», «Масква», «Кастрычнік», «Салют».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць