Улада

АБСЕ заклікае ўлады Беларусі выключыць адміністратыўныя абмежаванні для дзейнасці СМІ

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч рэкамендуе ўладам Беларусі зняць усе адміністрацыйныя абмежаванні для дзейнасці СМІ. Пра гэта яна заявіла 27 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У межах свайго візіту ў Беларусь 25–27 кастрычніка Міятавіч сустрэлася з міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, памочнікам прэзідэнта Усеваладам Янчэўскім.

Паводле слоў прадстаўніка АБСЕ, падчас гэтых сустрэч яна «адкрыта заяўляла» пра неабходнасць спыніць практыку вынясення папярэджанняў СМІ і іх закрыцця.

Міятавіч заклікала ўлады Беларусі зрабіць захады па падтрымцы незалежных СМІ, арганізаваць умовы для стварэння незалежнай сістэмы самарэгуляцыі масмедыя, прыняць законы аб доступе да інфармацыі і прыватызацыі дзяржаўных СМІ, а таксама адмяніць крымінальны пераслед за паклёп.

«Мяне вельмі радуе, што мы дасягнулі прынцыповай згоды аб тым, што неабходна паступова пераглядаць і лібералізоўваць заканадаўства ў сферы СМІ», — сказала прадстаўнік АБСЕ.

Акрамя гэтага, Міятавіч заклікала ўрад

перагледзець працэдуру акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ у Беларусі.

«На працягу ўжо пэўнага часу я атрымліваю шмат скаргаў як ад журналістаў, якія працуюць у Беларусі, так і з-за межаў Беларусі», — сказала прадстаўнік АБСЕ.

Паводле беларускага закона аб СМІ «ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без акрэдытацыі забараняецца».

Паводле слоў Міятавіч, «працэдура акрэдытацыі журналістаў — абсалютна легітымная, якая прынята ў многіх краінах, але яна не павінна выкарыстоўвацца як прылада, накіраваная на тое, каб не дазволіць журналістам займацца сваёй працай».

Прадстаўнік АБСЕ паведаміла, што ўзнімала гэту праблему ў размове з міністрам інфармацыі Праляскоўскім і памочнікам прэзідэнта Янчэўскім. «Мяне запэўнілі, што з гэтым разбяруцца», — сказала яна.

Падчас сустрэчы з кіраўніком ЦВК Ярмошынай Міятавіч, паводле яе слоў, «выказала сваю занепакоенасць праблемамі, якія існуюць пры асвятленні выбарчых кампаній — адсутнасць плюралізму ў СМІ і няўключанасць няўрадавых арганізацый у працу грамадскага савета па медыйных спрэчках».

Пры гэтым прадстаўнік АБСЕ ўказала на некаторыя станоўчыя крокі — у тым ліку магчымасць правядзення кандыдатамі ў прэзідэнты тэледэбатаў.

Аднак гэтыя тэледэбаты не павінны падлягаць мантажу і рэдагаванню, падкрэсліла яна.

БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць