Грамадства1212

Дзень салідарнасці: Моладзь прарывалася да Адміністрацыі

Рэпетыцыя 19 снежня?

Рэпетыцыя 19 снежня?

16 лістапада ў сталіцы прайшоў традыцыйны Ланцуг неабыякавых людзей на Кастрычніцкай плошчы. Традыцыйны, але не звычайны. Удзельнікі паспрабавалі прарвацца да Адміністрацыі прэзідэнта.

Моладзь прынесла на Плошчу партрэты Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Аўтуховіча.

Да юнакоў далучыўся кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, лідэр АГП і давераная асоба кандыдата Раманчука Анатоль Лябедзька, а таксама кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата Рымашэўскага Павел Севярынец.

За Палацам Рэспублікі дзяжурылі аўтазакі і міліцыянты ў цывільным. Маніфестантаў фільмавалі, але не затрымлівалі.

Такія самыя міліцыянты ў цывільным загарадзілі дарогу пратэстоўцам каля будынку Купалаўскага тэатра, калі тыя спрабавалі прайсці да прэзідэнтуры.

Юнакоў патаўклі і паштурхалі, але нікога не затрымалі.

Павал Севярынец заклікаў людзей прыйсці на Плошчу і 24 лістапада, калі адбудзецца першая вялікая сустрэча кандыдатаў з выбарцамі. «Нас будзе значна больш, і з намі будзе больш, чым з імі», — сказаў ён.

Удзел у пікеце 16 лістапада ўзялі некалькі дзясяткаў чалавек.

Каментары12

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць