Улада1313

Графік выступаў кандыдатаў на тэлебачанні і радыё

Пачынаючы з 22 лістапада, кожны кандыдат выступіць двойчы.

Пачынаючы з 22 лістапада, кожны кандыдат выступіць двойчы.

Цэнтрвыбаркам апублікаваў вынікі лёсавання эфірнага часу выступаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі па тэлебачанні і радыё.

Выступы будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 снежня ў працоўныя дні: на радыё — з 06:10 па 7:10, на тэлебачанні — з 19.00 па 20.00.

Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, Цэнтральная камісія «пайшла насустрач пажаданням асобных кандыдатаў, даўшы ім права выступіць як у жывым эфіры, так і ў запісе».

22 лістапада (панядзелак) выступаюць: на радыё — з 06:10 да 06:40 Віктар Цярэшчанка, з 06:40 да 07:10 Яраслаў Раманчук;

на тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Віталь Рымашэўскі, з 19:30 да 20:00 Алесь Міхалевіч.

***

23 лістапада (аўторак): на радыё — з 06:10 да 06:40 Уладзімір Някляеў і з 06:40 па 07:10 Аляксандр Лукашэнка;

на тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Мікалай Статкевіч і з 19:30 да 20:00 Дзмітрый Ус.

***

24 лістапада (серада): на радыё — з 06:10 да 06:40 Віталь Рымашэўскі, з 06:40 да 07:10 Алесь Міхалевіч;

на тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Андрэй Саннікаў, з 19:30 да 20:00 Рыгор Кастусёў.

***

25 лістапада (чацвер): на радыё — з 06:10 да 6:40 Мікалай Статкевіч, з 06:40 да 07:10 Дзмітрый Ус;

на тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Яраслаў Раманчук, з 19:30 да 20:00 Віктар Цярэшчанка.

***

26 лістапада (пятніца): на радыё — з 06:10 да 06:40 Андрэй Саннікаў, з 06:40 да 07:10 Рыгор Кастусёў;

на тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Уладзімір Някляеў, з 19:30 да 20:00 Аляксандр Лукашэнка.

***

29 лістапада (панядзелак): на радыё — з 06:10 да 06.40 Яраслаў Раманчук і з 06.40 да 07/10 Віктар Цярэшчанка;

на тэлебачанні — з 19.00 да 19.30 Алесь Міхалевіч і з 19.30 да 20.00 Віталь Рымашэўскі.

***

30 лістапада (аўторак): па радыё — з 06:10 да 06:40 Аляксандр Лукашэнка, з 06:40 па 07:10 Уладзімір Някляеў;

па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Дзмітрый Ус, з 19:30 да 20:00 Мікалай Статкевіч.

***

1 снежня (серада): на радыё — з 06:10 да 6.40 Алесь Міхалевіч, з 6:40 да 07:10 Віталь Рымашэўскі;

на тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Рыгор Кастусёў, з 19:30 да 20:00 Андрэй Саннікаў.

***

2 снежня (чацвер): на радыё — з 06:10 да 06:40 Дзмітрый Ус, з 06:40 па 07:10 Мікалай Статкевіч;

на тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Віктар Цярэшчанка, з 19:30 да 20:00 Яраслаў Раманчук.

***

3 снежня (пятніца): на радыё — з 06:10 да 06:40 Рыгор Кастусёў, з 06:40 па 07:10 Андрэй Саннікаў;

на тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Аляксандр Лукашэнка, з 19:30 да 20:00 Уладзімір Някляеў.

***

Акрамя таго, кандыдаты ў прэзідэнты змогуць прыняць удзел у дэбатах, які пройдуць: па тэлебачанні — 4 снежня з 17 да 18 гадзіны; па радыё — 5 снежня ў такі ж час. Дэбаты будуць весціся ў жывым эфіры. Кандыдаты ўдзельнічаюць у іх па жаданні.

Агітацыйная кампанія пачалася адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты 18 лістапада і працягнецца па 18 снежня ўключна. Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 19 снежня.

Каментары13

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць