Меркаванні3737

Міхалевіч супраць парламенцкай рэспублікі

Кандыдат Алесь Міхалевіч чытаў пытанні з ноўтбука і хваляваўся.

Кандыдат Алесь Міхалевіч з’явіўся перад гледачамі ў чырвоным гальштуку і з ноўтбукам у куце экрана. Відавочна, што ён хваляваўся.

Складвалася ўражанне, што без зазірання ў шпаргалку ён не мог успомніць нават сваю біяграфію. Нярэдка папраўляў акуляры, запінаўся. Уменню трымацца перад відэакамерамі яму яшчэ трэба вучыцца.

Выступаў па‑расейску, апроч дзвюх невялікіх частак.

Міхалевіч адразу папярэдзіў, што нічога абяцаць не хоча. «Я не хачу ўдзельнічаць у спаборніцтве абяцанняў кандыдатаў», — зазначыў А.Міхалевіч.

Кандыдат ці не адразу зазначыў, што сённяшняя эканамічная мадэль састарэла. Яна была актуальнай для 1990‑ых, але не адпавядае патрэбам сённяшняга часу. І незалежна ад таго, хто стане прэзідэнтам, эканамічную мадэль давядзецца змяняць.

Шмат увагі надзялялася развіццю сярэдняга і малога бізнесу. Як і Рымашэўскі, ён абяцаў адмену кантрактаў, а таксама ўвядзенне самакіравання.

Увогуле сваю прамову ён будаваў па прынцыпу «пытанне — адказ». Пытанні якраз і зачытваліся з ноўтбука.

Міхалевіч адзначыў, што за часамі Лукашэнкі ў Беларусі не будаваліся буйныя прадпрыемствы. А з тых, што былі пабудаваныя яшчэ за Саветамі, звышпрыбыткаў ужо не будзе.

«Прыватызацыя — не самамэта. Мэта — эканамічная эфектыўнасць», — зазначыў кандыдат. Ён гаварыў пра важнасць прыватызацыі буйных і сярэдніх прадпрыемстваў.

Адно пытанне тычылася Мытнага саюзу, які шмат крытыкаваўся прадстаўнікамі незалежнага грамадства. Міхалевіч прапанаваў шукаць «менш ідэалогіі, а больш эканомікі».

«Калі гэта будзе эфектыўным, то варта застацца», — сказаў А.Міхалевіч.

Расійскія інвестыцыі Міхалевіча не палохаюць. Як і любыя іншыя, што будуць выконваць беларускія законы.

«Армія патрэбная. Я за тое, каб Беларусь была нейтральнай дзяржавай. Але нейтральная не значыць пацыфісцкая. Сумесныя вучэнні патрэбныя і з НАТО, і з Расіяй. Афіцэры пасля выхаду ў запас павінны атрымаць дом пад Мінскам, ці ў іншым месцы», — гэта што датычыць арміі.

Алесь Міхалевіч перакананы, што змяншаць колькасць міліцыі не трэба, бо «пасля эканамічных пераўтварэнняў непазбежны рост злачыннасці».

Міхалевіч не з’яўляецца прыхільнікам вялікай амністыі, але прызнае, што некаторыя сядзяць па надуманых абвінавачваннях. Ён за ўвядзенне прыватнай уласнасці на зямлю.

Міхалевіч не ставіць выбар паміж Еўрасаюзам і Расіяй. Затое больш шчыльныя кантакты ён прапануе з Украінай і Еўрасаюзам.

У ЕС нас не чакаюць, лічыць кандыдат. Ён кажа, што пытанне ўступлення ці не ўступлення ў Еўрасаюз будзе вырашаць не ён, а ўжо наступны прэзідэнт.

Міхалевіч негатыўна ставіцца да ідэі парламенцкай рэспублікі, а таксама супраць прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, як і Косава.

«Я не абяцаю павышэння пенсіі», — сказаў ён. На ягоную думку, і сённяшняе павышэнне адаб’ецца ростам цэнаў і павышэння курсу даляра.

«Хроснага бацьку» глядзеў. Не ўразіла», — пракаментаваў ён скандальны фільм НТВ.

Міхалевіч выступіў за абавязковае вывучэнне англійскай мовы.

Ну а скончыць прамову нічым лепшым, як ініцыятывай па забароне «чарніла», кандыдат не знайшоў.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце3

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца4

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце3

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць