Здарэнні

Магілёўскі фермер падмануў аднавяскоўцаў амаль на 150 млн рублёў

Справа за махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) распачата ў Цэнтральным РУУС Мінска ў дачыненні да 40-гадовага фермера з Магілёўскага раёна.

Як паведамілі ў раённым упраўленні ўнутраных спраў, каб атрымаць як мага большы крэдыт на пашырэнне гаспадаркі, ён прыцягнуў да гэтага аднавяскоўцаў, паабяцаўшы асабіста пагашаць крэдыты, якія яны возьмуць для яго ў адным з мінскіх банкаў на сваё імя. Пры гэтым сельскі бізнесмен падрыхтаваў чыстыя бланкі даведак аб заработнай плаце з гатовымі пячаткамі.

Першым, хто дапамог фермеру, стаў яго знаёмы трактарыст. Ён атрымаў дастаткова вялікі крэдыт, паколькі ў здадзенай у банк даведцы аб зарплаце значылася сума ў 3 мільёны рублёў. Па аналагічнай схеме атрымалі крэдыты яшчэ двое вяскоўцаў.

У выніку агульная сума крэдыту для фермера склала 147 мільёнаў рублёў.

З заявай у міліцыю крэдытаатрымальнікі звярнуліся тады, калі з банка ім сталі паступаць пісьмовыя паведамленні аб неабходнасці пагашэння запазычанасці па крэдытах і працэнтах па іх. Міліцыя высветліла, што частку атрыманых грошай фермер сапраўды накіраваў на развіццё гаспадаркі, але прыбытку не атрымаў, а частка — разышлася, як сказалі ў Цэнтральным РУУС.

Мера стрымання ў дачыненні да падазронага не абіралася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць