Улада55

МУС: У мікрааўтобусах Някляева былі петарды, бензін, завостраныя калы

Гаворка ідзе пра сутыкненне з міліцыяй калоны дэманстрантаў на чале з Уладзімірам Някляевым.

У двух мікрааўтобусах на Нямізе, надгляду якіх, як раней паведамляў МУС, вечарам 19 снежня перашкаджаў натоўп агрэсіўна настроеных людзей, знойдзены вялікі набор небяспечных прадметаў.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, у транспартных сродках знойдзеныя і канфіскаваныя петарды, бензін, газавыя балончыкі, дымавыя шашкі, процівагазы, металічныя пруты і ражкі, а таксама завостраныя калы і святлогукавыя гранаты.

Нагадаем, гаворка ідзе пра сутыкненне з міліцыяй калоны дэманстрантаў на чале з Уладзімірам Някляевым, хоць такую падрабязнасць МУС не паведамляе. Паводле версіі міліцэйскага ведамства, два аўтобусы, аточаныя шчыльным колам грамадзян, многія з іх былі ў стане алкагольнага ап`янення, рухаліся ў бок Кастрычніцкай плошчы.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, у транспартных сродках маглі знаходзіцца выбуховыя прыстасаванні. Для правядзення надгляду гэтых аўтобусаў рух калоны супрацоўнікамі міліцыі быў спынены. Апошнія пры сабе не мелі ніякіх спецсродкаў і зброі. На законныя патрабаванні праваахоўнікаў натоўп пераважна маладых людзей адрэагаваў агрэсіўна. Яны пайшлі на супрацоўнікаў міліцыі, ужыўшы ўсе сродкі, якія мелі: палкі, камяні, вуды, што выкарыстоўваліся як дрэўка для сцягоў. У адказ на гэта супрацоўнікі міліцыі былі вымушаныя адціснуць правапарушальнікаў. У выніку некалькі абаронцаў правапарадку атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Яны шпіталізаваныя», — гаварылася ў паведамленні УІГС МУС.

Пра тое, што людзі былі атакаваныя міліцыяй з ужываннем спецсродкаў, і пра тое, што ў выніку сутыкнення быў паранены Някляеў, нічога не паведамляецца.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў1

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў1

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць