Улада1818

Някляева бачыла дзяжурная адвакатка: «На самаадчуванне не скардзіўся»

Яна прысутнічала пры дачы тлумачэнняў Някляевым следчаму ў СІЗА КДБ ўвечары 20 снежня.

Адзіны, хто паведаміў, што бачыў Някляева пасьля яго захопу ў Бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі, — дзяжурны адвакат Нэлі Падсадная. Яна прысутнічала пры дачы тлумачэньня Някляева сьледчаму ў СІЗА КДБ ўвечары 20 сьнежня. Карэспандэнтка газэты «Народная воля» Вольга Грынявіцкая датэлефанавалася да Нэлі Падсадной і задала ёй некалькі пытаньняў.

— Нэлі Пятроўна, скажыце, калі ласка, як сябе адчуваў Уладзімір Някляеў? Да гэтага часу зь ім ня можа сустрэцца яго адвакат Тамара Сідарэнка. Складваецца ўражаньне, што нехта наўмысна не дапускае яе да падабароннага, і таму ўзьнікаюць вэрсіі: маўляў, Някляеў так дрэнна сябе адчувае, што яго хаваюць ад родных і адвакатаў…

— Адчуваў ён сябе нармальна, даваў тлумачэньні сьледчаму. Да канца допыту казаў, што баліць галава. Можа, стаміўся. Але не наракаў. Калі ў яго сьледчы і я пыталіся, ці не перапыніць допыт, калі ён сябе дрэнна адчувае, ён адказваў, што гатовы адказваць на ўсе пытаньні. Адказваў на пытаньні выразна, зразумела.

Як выглядаў? Усхваляваны, бо ж сытуацыя. Пад вокам у яго сіняк, на галаве сьляды ад зялёнкі.

— Дык вы лічыце, што небясьпекі яго здароўю няма?

— Ён ня скардзіўся. Казаў толькі, што яго забралі з бальніцы без адзеньня. Але адзеньне яму далі. Хто? Ня ведаю. На ім быў пуловэр, штаны, ён быў у абутку.

— А што ў яго пытаўся сьледчы?

— Я не магу пра гэта казаць. У нас бяруць падпіску пра неразгалошаньне зьвестак, паколькі ідзе сьледзтва.

Магу толькі сказаць, што Някляеў даваў тлумачэньні. На той момант ён быў затрыманы, не арыштаваны. Цяпер, мусіць, яму ўжо абяруць меру стрыманьня.

— А якія ён мог даваць тлумачэньні?

— Тлумачыў, што адбылося. Які ён у гэтым браў удзел.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Усе навіны →
Усе навіны

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць