Эканоміка11

Беларусь размясціла дзяржаблігацый на 7 млрд расійскіх рублёў

Арганізатарамі выпуску выступілі тры банкі Расіі — «Ашчадны банк», «Альфа-банк» і «Газпрамбанк».

Паводле інфармацыі прэс-службы «Ашчаднага банка», стаўка купона была ўстаноўлена эмітэнтам у асобе Міністэрства фінансаў Беларусі на ўзроўні 8,7% гадавых, «г.зн. унутры індыкатыўнага дыяпазону ў 8,5—8,75% гадавых, абазначанага пры аб’яўленні аб адкрыцці кнігі заявак».

Агульны попыт на аблігацыі склаў 8,15 млрд. рублёў. Тэрмін абарачэння выпуску — 2 гады.

Намеснік старшыні праўлення «Ашчаднага банка» Бэла Златкіс заявіла, што размяшчэнне беларускіх рублёвых аблігацый — «важны крок на шляху стварэння ў Маскве міжнароднага фінансавага цэнтра». «Для ажыццяўлення такой наватарскай здзелкі на тэрыторыі Расіі мы правялі тытанічную працу разам з беларускімі і расійскімі дзяржаўнымі органамі па гарманізацыі заканадаўства. У выніку мы атрымалі першы практычны вопыт, які дазволіць актывізаваць прыход замежных эмітэнтаў на расійскі рынак капіталу», — заявіла прадстаўнік «Ашчаднага банка».

Размяшчэнне першага транша выпуску было намечана на 25 лістапада, аднак беларускі бок перанёс яго на няпэўны тэрмін, тлумачачы гэта нестабільнасцю сусветнага фінансавага рынку.

«Калі рынкі будуць спрыяльныя, то мы прапануем Беларусі зрабіць размяшчэнне сёлета, — заявіла журналістам 30 лістапада Бэла Златкіс. — Я пераканана, што стаўка 8,75% гадавых выключна лаяльная, і пры інфляцыі 8% з невялікім — гэта вельмі нізкая маржа. Я не думаю, што можна зрабіць танней».

Беларусь стала першым замежным эмітэнтам, якія не з’яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, што атрымаў дазвол на публічнае размяшчэнне і абарачэнне сваіх каштоўных папер у Расіі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць