Інфармацыя пра гэта з'явілася на інтэрнэт-форуме.
24 студзеня на форуме радыё «Свабода», прысвечаным лёсу Уладзіміра Някляева, з’явіўся каментар, падпісаны «супрацоўніцай Цэнтра грамадскіх сувязяў»: «Ананімны супрацоўнік, — сцьвярджае наведніца сайта, — паведаміў, што Някляева адмыслова ізалявалі, каб выклікаць у яго паніку і псіхалагічна зламаць. Таксама выкарыстоўваюцца псіхатропныя прэпараты.
„Пакуль ён трымаецца, не дае паказаньняў, таму яго ламаюць праз калена. Я больш не магу на гэта глядзець, таму і вырашыў вам перадаць гэта“, — паведаміў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ».
Як сведчаць некаторыя беларускія адмыслоўцы ў галіне фармакалогіі, у мэтах атрымання адпаведных прызнанняў у падследных выкарыстоўваюць моцнадзейныя, наркатычныя і атрутныя прэпараты так званай групы «А», кшталту аміталу, пентаталу або скапаламіну. Па сутнасьці, гэта вельмі небяспечнае для арганізма
Упершыню ў СССР пра сыроватку праўды ў сваім выдадзеным Самвыдатам «Дапаможніку па псіхіятрыі для іншадумцаў» распавялі савецкія дысідэнты, у далейшым кембрыджскі нейрафізіёлаг, Уладзімір Букоўскі і кіеўскі псіхіятр Сямён Глузман. Аўтары пішуць, што трапіўшы ў арганізм рознымі шляхамі (унутрывенна або разам з ежай)
Сыроватка праўды ў Беларусі і ў Расіі
Прыкладна такога ж меркавання прытрымліваецца былы беларускі палітзняволены і ў нядаўнім давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Васіль Лявонаў.
Паводле сведчанняў Лявонава, «фармакалагічнае інтэрв’ю» з ім спецслужбы правялі пры канцы
Лявонаў: «Мяне аднойчы паілі нейкімі псіхатропнымі прэпаратамі, якія адбіваюць памяць. Прыйшоў нейкі следчы, размаўляў са мной. Гаварылі, пілі ваду. У камеры заўсёды адчуваеш смагу. Не памятаю, як страціў прытомнасць і што са мной было. Калі прыйшоў у сябе, пачуў, як начальнік гучна скандаліў з тым чалавекам. Пэўна спалохаўся, што далі перадазіроўку. Вось так гэта было. Вырубілі з той мэтай, каб я пачаў штосьці гаварыць. Што, не ведаю. Аднак я быў упэўнены ў сабе, што нічога такога супраць сябе і сваіх блізкіх я сказаць не мог. Больш такіх эксперыментаў са мной не рабілі».
Пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю аб тым, што фармакалагічныя прэпараты ўжываюцца падчас допытаў Уладзіміра Някляева пакуль няма магчымасці.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары