30 снежня было выстаўлена абвінавачванне кіраўніку штаба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Андрэю Дзмітрыеву выстаўлена абвінавачванне адразу па дзвюх частках арт. 293 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Андрэю Дзмітрыеву, які з 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА КДБ, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Раней аналагічныя абвінавачванні былі выстаўленыя Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву (гэта пацвердзілі іх адвакаты), Віталю Рымашэўскаму, Мікалаю Статкевічу (паводле інфармацыі праваабаронцаў), Паўлу Севярынцу, Анатолю Лябедзьку, Аляксандру Атрошчанкаву, Аляксею Міхалевічу, Насце Палажанцы, журналістцы Наталлі Радзінай, палітолагу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуце.
-
У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму
-
22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя
-
Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства
Каментары