Улада33

МЗС перажывае за сваіх еўрапейскіх партнёраў

Савіных: «Канстатуем, што частка нашых еўрапейскіх партнёраў маюць скажоныя ўяўленні аб рэальнай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі».

«Мы канстатуем, што частка нашых еўрапейскіх партнёраў маюць скажоныя ўяўленні аб рэальнай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі» — такую заяву зрабіў 4 студзеня прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле слоў Савіных, гэта падштурхоўвае іх да прыняцця рашэнняў, якія «будуць наносіць урон нармальнаму ўзаемадзеянню і тым каштоўнасцям, прыхільнасць да якіх яны самі дэкларуюць».

«Гэта контрпрадуктыўная пазіцыя, якая ўжо даказала сваю бесперспектыўнасць у мінулае дзесяцігоддзе, — падкрэсліў Савіных. — Са свайго боку мы заяўляем аб неабходнасці цвярозай ацэнкі сітуацыі і працягу канструктыўнага дыялогу на ўсіх узроўнях. Толькі тады падыход адпавядае інтарэсам адзінай Еўропы і ўмацаванню агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў».

Раней у інтэрв’ю бельгійскаму выданню EUObserver міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт заявіў, што Аляксандру Лукашэнку і дзясяткам афіцыйных асоб, адказных за рэпрэсіі пасля выбараў, будзе забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза.

Апрача таго, паводле звестак нямецкай газеты Suddeutsche Zeitung, афіцыйны Берлін таксама заклікаў ЕС вярнуцца да палітыкі санкцый у дачыненні да Беларусі.

Місія БДІПЧ АБСЕ прызнала, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія прайшлі 19 снежня, не адпавядаюць дэмакратычным стандартам. Жорсткі разгон акцыі апазіцыі вечарам 19 снежня ў Мінску быў рашуча асуджаны краінамі Захаду і міжнароднымі арганізацыямі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць