Улада11

Брэсцкія актывісты дамагліся паўторнай праверкі агітатараў за Лукашэнку

Актывісты Руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк і Сяргей Вакуленка працягваюць дамагацца прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцы аўтамабіля, які агітаваў у Брэсце падчас прэзідэнцкай кампаніі за кандыдата Лукашэнку і ўчыніў адразу некалькі адміністрацыйных правапарушэнняў.

11 снежня 2010 аўтамабіль «Фальксваген», на які былі нанесеныя заклікі галасаваць за Лукашэнку, быў прыпаркаваны на плошчы Леніна на ходніку, дзе, у адпаведнасці з артыкулам 143 Правілаў дарожнага руху, прыпынак і стаянка транспартных сродкаў забароненыя.

Артыкул 84 ПДР забараняе рух транспартных сродкаў па ходніках, адпаведна, апынуцца ў гэтым месцы аўтамабіль мог, толькі папярэдне парушыўшы патрабаванні дадзенага артыкула.

Акрамя іншага, аўтамабіль ездзіў па горадзе са схаванымі нумарнымі знакамі, што таксама забаронена правіламі дарожнага руху.

Сітуацыя паўтарылася 18 снежня — за дзень да асноўнага дня галасавання. Сведкі гэтых парушэнняў, назіральнікі на выбарах Дзяніс Турчаняк і Кацярына Шэлест выклікалі інспектара ДАІ.

Прыбылы супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі, пагутарыўшы з кіроўцам «Фальксвагена», заявіў, што ў дачыненні кіроўцы складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўтойванне нумарных знакаў, пасля чаго пайшоў. Цікава, што пасажырам мікрааўтобуса была загадчыца ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Ала Старыкевіч.

Пасля сыходу супрацоўніка ДАІ агітацыйны аўтамабіль працягнуў рух са схаванымі нумарамі па вуліцах горада.

Як назіральнік на выбарах Дзяніс Турчаняк у той жа дзень напісаў скаргу пракурору Маскоўскага раёна Брэста з просьбай правесці праверку па названых ім фактах.

Праверку праводзіла ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. Аднак яе вынікі не задаволілі актывістаў Руху «За свабоду» і сведкаў інцыдэнту.

Так, Сяргею Вакуленку і Дзяніс Турчаняку паведамілі, што факту ўтойвання нумарных знакаў на аўтамабілі «Фальксваген Каравэла» р/з АА 4848–1, зарэгістраваным на «СП Санта Імпэкс ТАА», падчас праверкі не выяўлена. Кіроўца транспартнага сродку Сяргей Буснюк заявіў, што 18 снежня падчас выезду з гаража ніякіх агітацыйных матэрыялаў, а таксама прадметаў, якія закрываюць рэгістрацыйныя знакі, на гэтым аўтамабілі не было.

4 студзеня Дзяніс Турчаняк і Сяргей Вакуленка пайшлі на прыём да намесніка начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзіміра Харыка, які падпісаў пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Пад ціскам фота- і відэадоказаў прадстаўнік улады пагадзіўся адмяніць сваю пастанову і заявіў, што на падставе скаргаў актывістаў будзе праведзеная паўторная праверка, а вінаватыя будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары1

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць