Усяго патроху11

На дарогах Беларусі можа быць прыменена псеўдааб'ёмная разметка

Упраўленнем Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі сумесна з РУП «БелДарНДІ» распрацаваны новыя «Рэкамендацыі па ўладкаванні структурнай дарожнай разметкі», якія прадугледжваюць выкарыстанне псеўдааб’ёмнай дарожнай разметкі.

Як паведаміў у інтэрв’ю газеце міліцэйскага ведамства «На страже» намеснік начальніка УДАІ МУС Максім Падбярэзкін, сутнасць гэтага тэхнічнага рашэння заключаецца ў тым, што пазначэнне пешаходнага пераходу і падыходу да яго выконваецца звычайнай фарбай белага, жоўтага і чырвонага колеру. Аднак пры набліжэнні да яго складваецца ўражанне, што на асфальце асобныя блокі, прыпаднятыя над праезнай часткай. Гэта прымушае вадзіцеляў павялічыць увагу і зменшыць хуткасць.

Паводле слоў Максіма Падбярэзкіна, у 2010 годзе такая разметка ў якасці эксперыменту была выканана на аварыйна-небяспечных участках трас Мінск — Гомель, Мінск — Магілёў, а таксама перад небяспечным закругленнем на аўтадарозе Мінск — Віцебск недалёка ад Плешчаніц. Пасля вывучэння эфектыўнасці гэтага рашэння будзе разгледжана пытанне яго ўкаранення паўсюдна, сказаў намеснік начальніка рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі.

Пры гэтым ён паведаміў, што ў Беларусі пакуль не разглядалася пытанне абпрымяненні на дарогах замест штучных няроўнасцяў («ляжачых паліцэйскіх») 3D-выяў дзяцей, што гуляюць на праезнай частцы, як гэта зроблена ў канадскім Ванкуверы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць