Грамадства11

Вадзім Кабанчук асуджаны на 10 сутак за Плошчу

Затрыманага ў нядзелю на літоўскай мяжы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Вадзім Кабанчук асуджаны сёньня ў Маскоўскім судзе на 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года на Плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Маці Вадзіма магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук разам зь іншымі сябрамі БХД дзяжурылі сёньня ў судзе з самай раніцы, каб перадаць перадачу і даведацца пра лёс Вадзіма. Але пабачыць сына і перадаць яму ежу, пітво ды цёплыя рэчы ў маці так і не атрымалася. У канцылярыі не давалі ніякай інфармацыі да таго часу, як суд ня скончыўся, і Вадзіма не павезьлі назад на Акрэсьціна.

Нагадаем, Вадзім Кабанчук у нядзелю ўвечары вяртаўся ў Беларусь з Вільні і быў затрыманы на памежным пераходзе Каменны лог на мяжы зь Літвой. Ён меў пры сабе каля 100 газэтаў пра падзеі ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, выдадзеных беларускімі актывістамі па-за межамі Беларусі. Мытнікі пры аглядзе сканфіскавалі гэтыя інфармацыйныя матэрыялы на экспэртызу, склаўшы адпаведны пратакол.

Самога Кабанчука спачатку больш за чатыры гадзіны трымалі на мяжы, затым выклікалі міліцыю з Ашмянаў і адвезьлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол за быццам бы супраціў мытнікам.

Чакалася, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак ў Ашмянскім судзе, але ў сакратарыяце адказвалі, што такой справы ў іх не разглядаюць. Пазьней высьветлілася, што ўчора ўвечары яго перавезьлі ў Менск на Акрэсьціна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць