У Стакгольме прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
У цэнтры Стакгольма 19 лютага прайшоў пікет салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі.
Арганізатарамі акцыі выступіла грамадскае аб’яднанне «Беларусы Швецыі». У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі дыяспары, а таксама сваякі палітзняволеных. Пікетчыкі раздавалі прахожым звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх арыштаваных у сувязі з падзеямі 19 снежня.
Апрача таго, «Беларусы Швецыі» арганізавалі кампанію «Напішы ліст сваякам палітзняволеных».
«Мы мяркуем, што вельмі важна не забываць і пра сем’і зняволеных. Ім зараз вельмі цяжка. Яны маюць вялікую патрэбу ў салідарнасці і нашай падтрымцы», — заявіў адзін з арганізатараў акцыі, актывіст грамадскага аб’яднання Алесь Літвінчык.
Каментары