Грамадства

23 лютага Змітра Дашкевіча перавязуць з Жодзіна ў Мінск

Справу лідара «Маладога фронту» (зарэгістраваны ў Чэхіі) Змітра Дашкевіча перадалі ў суд Маскоўскага раёна Мінска. Зміцер сказаў пра гэта свайму бацьку падчас спаткання 20 лютага.

Вячаслаў Дашкевіч распавёў, што «сын на ўмовы ўтрымання не скардзіўся. Выглядаў добра і нават усміхаўся. Так што мне трохі лягчэй стала».

Наталля Ясевіч, маці сябра Змітра Дашкевіча, забрала рэчы ў следчага, які расследаваў справу лідара «Маладога фронту».

Яна распавяла «Народнай Волі»: «Я забірала рэчы ў следчага ў сераду. Зміцер сам у лісце папрасіў мяне гэта зрабіць. Якія рэчы? Плашч-палатка, гадзіннік і пусты гаманец. Я прасіла, каб вярнулі ноўтбук. Хопіць дарыць ужо ноўтбукі, а то забіраюць і не вяртаюць ніколі. А следчы мне сказаў, што ноўтбук у пракуратуры.

Майго ж сына таксама выклікалі на допыт у вайсковую контрразведку. А тут мне суседзі сказалі, што ў пятніцу прыехалі ў маю вёску Заямачная, гэта ў Мінскім раёне, 6 чалавек. Яны хадзілі па хатах, казалі, што з’яўляюцца супрацоўнікамі КДБ. Запытвалі, калі мой сын Зміцер прыязджаў дадому, з кім ён быў, ці былі ў яго якія-небудзь рэчы.

Яны падыходзілі да вокнаў і глядзелі ў хату, але дзверы ламаць не сталі.

У хаце нікога не было. Папрасілі суседзяў тэлефанаваць участковаму, інфармацыю пра яго розную дакладваць — з кім ён, у колькі гадзін бачылі, ці мае пры сабе нейкія пакункі і ўсё такое».

Змітра Дашкевіча затрымалі за некалькі гадзін да пачатку акцыі 19 снежня. За двое сутак да затрымання Зміцер пісаў у скайпе, што знаходзіцца ў арандаванай кватэры, бо не хоча, каб яго затрымалі адразу пасля выхаду на вуліцу, каб ізаляваць на час правядзення вулічнай акцыі ў дзень галасавання. А ўжо за суткі да затрымання ён напісаў, што кватэра заблакаваная — у пад’ездзе і каля яго людзі ў цывільным. У апошнім сваім паведамленні ён напісаў, што вырашыў са сваімі сябрамі паспрабаваць дайсці да Кастрычніцкай плошчы. Пазней стала вядома, што Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі літаральна праз некалькі хвілін пасля выхаду з дома. На вуліцы да іх падыйшлі некалькі чалавек і адразу завязалася бойка. Цяпер тыя людзі фігуруюць у справе як пацярпелыя.

23 лютага Змітра Дашкевіча перавязуць з жодзінскага СІЗА ў мінскі следчы ізалятар, што на вуліцы Валадарскага. Паколькі крымінальная справа супраць лідара «Маладога фронту» ужо накіравана ў суд Маскоўскага раёна, то цяпер працэса давядзецца чакаць нядоўга.

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць