Калектыўны зварот абвінавачаных па справе «аб масавых беспарадках» у Генеральную пракуратуру.
Абвінавачаныя па справе «аб масавых беспарадках» звярнуліся да генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з просьбай расследаваць факты катаванняў, якія ўжываюцца ў СІЗА КДБ.
Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь
Спадар пракурор!
Мы, абвінавачаныя па справе аб так званых «масавых беспарадках 19 снежня 2010», якія прайшлі праз утрыманне пад вартай у СІЗА КДБ, патрабуем спыніць прававую анархію і ўсёдазволенасць людзей у пагонах, якія адбываюцца сёння ў краіне і ў СІЗА КДБ у прыватнасці.
Пасля падзей 19 снежня 2010 Беларусь адчула шок і занурылася ў атмасферу страху. У XXI стагоддзі беларусаў вярнулі ў 1937 год з «варанкамі», катаваннямі, судзілішчам з удзелам ілжэсведак у пагонах і бесчалавечнымі прысудамі, ламаючы чалавечыя лёсы.
Сотні беларусаў падвергнуліся затрыманням з ужываннем гвалту і жорсткасці і палітычна матываваным арыштам. Усё гэта суправаджалася прыніжэннем іх чалавечай годнасці, парушэннем іх правоў падчас следства і ў судах.
28 лютага 2011 кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Алесь Міхалевіч распаўсюдзіў заяву, дзе выклаў канкрэтныя факты катаванняў, якія ўжываліся ў дачыненні да яго і іншым грамадзянаў Беларусі, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.
Беларуская і міжнародная грамадскасць, без перабольшання, шакаваныя гэтымі фактамі. Праваабаронцы ўжо запатрабавалі ад Вас расследаваць выкладзеныя факты і пакараць вінаватых у гэтым.
Незалежныя беларускія і міжнародныя эксперты, грунтуючыся на фактах, заяўлялі аб тым, што правакацыі, якія мелі месца на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010, былі арганізаваныя для дыскрэдытацыі дэмакратычных кандыдатаў.
На падставе выкладзенага мы патрабуем:
1. Правядзення незалежнага — з прыцягненнем міжнародных экспертаў — расследавання фактаў гвалту, жорсткага абыходжання і катаванняў у дачыненні да арыштаваных па справе «19 снежня 2010».
2. Неадкладнай праверкі ўмоваў утрымання ў СІЗА КДБ кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і чальцоў іх камандаў, метадаў працы супрацоўнікаў КДБ падчас правядзення расследавання.
3. Безумоўнага вызвалення з турмаў усіх вязняў сумлення, палітычных зняволеных, арыштаваных прэвентыўна, падчас і пасля разгону мірнай акцыі 19 снежня, зняцця з іх палітычна матываваных абвінавачанняў.
Подпісы:
Сяргей Вазняк, давераная асоба
Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік выбарчага штаба
Уладзімір Кобец, кіраўнік выбарчага штаба
Алег Корбан, лідар моладзевага крыла АГП
Анастасія Палажанка, намеснік старшыні «Маладога Фронту»
Наталля Радзіна, рэдактар сайта charter97.org
Віталь Рымашэўскі,
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары