У намінацыі «Найлепшы фатограф-прафесіянал» за серыю фотаздымкаў аб з беларускага войска перамог фатограф «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін.
Прэмію Yousmi Media Awards заснаваў Інстытут журналістыкі БДУ і кампанія «Сучасныя медыясістэмы». 3 сакавіка ўзнагароду ўручалі ў другі раз. У зале Ліцэя БДУ абвесцілі пераможцаў у 11 намінацыях вэб-журналістыкі.
У намінацыі «Найлепшы фатограф-прафесіянал» за серыю фотаздымкаў з беларускага войска перамог фатограф «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін.
Усяго на прэмію Yousmi Media Awards у васьмі асноўных катэгорыях (найлепшы аўтар, журналіст — аматар і прафесіянал, фатограф — аматар і прафесіянал, інтэрнэт-сайт, відэа, блог і персона) было даслана 913 прац ад 430 удзельнікаў з 25 краін свету. Пераможцы ва ўсіх катэгорыях атрымалі памятныя статуэткі і ганаровыя дыпломы.
Рэдакцыя "Нашай Нівы" далучаецца да віншаванняў.
Каментары