Афіша

Правансальскае віно па галівудзкіх рэцэптах

Фінансавы махляр Макс Скінэр атрымлівае ў спадчыну ад памерлага дзядзькі вінаграднік у Правансе. Скінэр зьбіраецца прадаць сядзібу, але яго не адпускаюць дзіцячыя ўспаміны. А рамантычнае каханьне да мясцовае прыгажуні ўзмацняе ваганьні.

Фінансавы махляр Макс Скінэр (Расэл Кроў) атрымлівае ў спадчыну ад памерлага дзядзькі вінаграднік у Правансе. Дзелавы Скінэр зьбіраецца прадаць сядзібу, але яго не адпускаюць дзіцячыя ўспаміны. А рамантычнае каханьне да мясцовае прыгажуні і новазнойдзеная сваячка ўзмацняюць ваганьні.

Тактоўная, далікатная й рамантычная стужка Рыдлі Скота. «Ня ў грошах шчасьце!» – хаця яны таксама будуць. Герой стаіць перад выбарам: адмовіцца ад сваіх успамінаў, чалавечнасьці, ціхіх сямейных радасьцяў – ці паслаць к чорту апрыклую фінансавую калатнечу. Няцяжка здагадацца, якім будзе фінал, але зьдзіўляе, наколькі пасьлядоўна амэрыканскі фільм дыскрэдытуе сквапнае грошалюбства.

Такія стужкі называюць «жаночымі». Але, у адрозьненьне ад іншых жаночых фільмаў, сьлёзы, сьмех, жарты й драматычныя ўскладненьні падабраныя тут у неабходнай прапорцыі. Ляніва-густоўны Расэл Кроў – фінансавы мярзотнік, жартаўнік, закаханы; мудры дзядзька Альбэрт Фіні, правансальская дзяўчына з характарам, і прыгажуня сястра.

Рамантычнае спатканьне ў адкрытым кінатэатры, дзе дэманструюцца мэлядрамы, і дождж, як выпрабаваньне для закаханых; пацешны дзядок з правансальскім дыялектам і біржавыя інтрыгі.

Праблемы вырашаюцца амаль бесканфліктна, на стале чырвонае віно рэдкага правансальскага гатунку… І ці настолькі важна, што правансальскае віно згатаваў амэрыканец па галівудзкіх рэцэптах?

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць