Эканоміка22

Рубель на чорным рынку прасеў яшчэ на 100—200 рублёў

У абменніках валюты па-ранейшаму няма.

У абменніках валюты па-ранейшаму няма. У валютчыкаў курс падрос да 5400—6200 за даляр проці 5000—5800, якія былі ў панядзелак.

Безнаяўныя пазабіржавыя аперацыі практычна спыніліся пасля таго як Нацбанк устанавіў верхнюю граніцу іх 5030 рублёў. Рэч у тым, што яшчэ ў панядзелак банкі праводзілі гешэфты па 6500—7200, і цяпер прадпрыемствы, уласнікі валюты, проста вычэкваюць. Драбнейшыя прадпрымальнікі кінуліся ў пошуках валюты на наяўны рынак.

У выніку курс даляра на чорным рынку наяўнай валюты ў Мінску працягвае рост. Ад панядзелка ён вырас на 400—800 рублёў да 5400—6000 (купля) і 6000—6200 (продаж).

Курс рубля за межамі Беларусі зазнаў аналагічныя тэндэнцыі. Увечары панядзелка даляр у віленскім абменніку Citadele можна было прадаць за 4660 рублёў, а на 14.00 чацвярга — ужо за 5210. У той жа час прадавалі даляры ў сераду за 6140 (увечары панядзелка было 5420 рублёў).

У рознічных продажах з курсамі разнабой: ад 5500 да 10000.

Курс у абменніках у аўторак заставаўся ў межах дазволеных 5030 рублёў. Нагадаем, што ў панядзелак Нацбанк афіцыйна дэвальваваў рубель прыкладна на 60%. Пры гэтым ён пакінуў магчымасць дэвальвацыі яшчэ на 12% (да 5600 рублёў) да канца года. Па курсе 5000 у абменніках застаецца па-ранейшаму пуста.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць