Грамадства3131

Алесь Міхалевіч абвешчаны ў міжнародны вышук

Былога кандыдата ў прэзідэнты расшукваюць па лініі Інтэрпола.

Былога кандыдата ў прэзідэнты расшукваюць па лініі Інтэрпола.

Міхалевіч паведаміў, што чатыры дні таму ён атрымаў «афіцыйнае апавяшчэнне з пракуратуры горада Прагі» пра тое, што Генеральная пракуратура Беларусі падала запыт на яго экстрадыцыю і што ён абвешчаны ў міжнародны вышук.

«Цяпер пражская пракуратура пачала афіцыйны працэс, каб вырашыць, выдаваць мяне Беларусі ці не. Гэты працэс можа заняць некалькі месяцаў, бо пракуратуры неабходна высветліць усе акалічнасці справы.

Але паколькі я атрымаў палітычны прытулак, упэўнены, што мяне не экстрадуюць»,
 — заявіў палітык.

Жонка Міхалевіча Мілана паведаміла: пра тое, што мужа абвясцілі ў міжнародны вышук, даведалася яшчэ два тыдні таму, «але да мяне ў сувязі з гэтым ніхто не прыходзіў».

***

Алесь Міхалевіч — абвінавачаны па крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня 2010 года. Ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе са следчага ізалятара КДБ.

28 лютага Міхалевіч прызнаўся, што быў вызвалены пасля таго, як пагадзіўся стаць агентам КДБ. На такі крок, растлумачыў палітык, ён вымушаны быў пайсці «з-за жудасных умоў утрымання ў СІЗА, якія можна расцаніць як катаванні».

На пазней за 14 сакавіку ён выехаў з Беларусі. 24 сакавіка Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі афіцыйна пацвердзіла, што Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у гэтай краіне. Сям’я палітыка — жонка і дзве дачкі — знаходзіцца ў Мінску.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі2

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі2

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць