Спорт1313

Рабочыя і студэнты з Люксембурга збіраюцца перамагчы Беларусь

Беларусь — Люксембург, 7 чэрвеня, 20:00. Які будзе лік?

Футбольная зборная Люксембурга мае намер атрымаць перамогу над камандай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2012, які пройдзе 7 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак у 20.00).

«Гэта апошні матч у сезоне, і нам важна добра яго правесці», — заявіў галоўны трэнер люксембуржцаў Люк Хольц на прэс-канферэнцыі 6 чэрвеня.

Паводле яго слоў, да матчу яго падапечныя не будуць перанапружвацца: у Мінску горача, акрамя гэтага, ззаду цэлы сезон.

У апошніх двух паядынках з Беларуссю (у кваліфікацыі Еўра-2008 і Еўра-2012) Люксембург дабіўся перамогі (1:0 у Гомелі) і нічыёй (0:0 дома). «У нас тады атрымаліся добрыя гульні, — адзначыў Хольц. — Беларусь імкнулася атакаваць, але ў яе не атрымлівалася. Цяпер яе гульцы ў добрай форме, бо чэмпіянат у самым разгары. Каманда на другім месцы ў групе і будзе рабіць усё, каб выйграць, забіць хуткі мяч. Націск на нас будзе з першых хвілін».

Для Люксембурга ўзяць адно ачко — ужо шчасце,
сказаў трэнер. «Але калі заўтра ў нас будзе 2–3 выдатныя магчымасці забіць, а лік застанецца 0:0, я буду незадаволены», — заявіў ён.

Футбол у Люксембургу паўпрафесійны:

гульцы зарабляюць іншым рамяством. Напрыклад, абаронца Шарль Левек (брат аўтара пераможнага гола люксембуржцаў у Гомелі Альфонса Левека) — бармен.
«Акрамя рабочых ёсць яшчэ і студэнты, а ім трэба здаваць экзамены.
Гэта значыць у нас праблемы, пра якія беларускі калега Бернд Штанге нават не думае», — адзначыў Хольц. Паводле меркавання трэнера, футбол на яго радзіме ніколі не стане прафесійным: «У нас вельмі маленькая краіна, няма рэсурсаў утрымліваць прафесійных футбалістаў. У нашым першым дывізіёне 14 каманд, і ім даводзінца нясоладка».

Сам Хольц працуе трэнерам зборнай на пастаяннай аснове. Узорам для пераймання ён назваў зборную Іспаніі. «Вынікі, стыль, філасофія каманды — гэта тое, да чаго трэба імкнуцца», — лічыць трэнер.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам3

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?6

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам3

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць