Уладзімер Конан не жыве. Яшчэ адзін сьветлы чалавек Беларусі адышоў у іншы сьвет назаўсёды. Зрэшты, адышла толькі яго прысутнасьць. Ён застанецца ў нашай культуры, філязофіі і культуралёгіі як адкрывальнік і тлумачальнік прыгожай праўды разьвіцьця беларускага эстэтычнага духу. Конан ня толькі дасканала раскрываў сутнасьць беларускай эстэтыкі і культуры, ён пісаў «класна», паказваў прыгожы ўзровень думкі.
Я ведаў яго з
Гэта быў вельмі сьціплы і сымпатычны чалавек зь ціхім голасам і задуменным позіркам, павернутым унутр самога сябе, як бывае ў людзей рамантычнай душы. Як чалавек, як асоба ён заўсёды чымсьці нагадваў мне мае ўяўленьні пра Максіма Багдановіча. І думаю, што маё адчуваньне мяне не падманвала.
Бывай, дарагі Валодзя! Можа там вы спаткаецеся разам… Там, ля сіняй бухты, у краіне сьветлай…
Зянон Пазьняк 6 чэрвеня 2011 г.
Адпяванне Уладзіміра Конана адбудзецца 8 чэрвеня ў мінскай Петрапаўлаўскай царкве, а 11:30.
-
«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя
-
Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі
-
«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна
Каментары