Здарэнні1515

«Мяне пераехаў джып, а я цудам засталася жывая!»

Дзяўчыну, якая загарала ў траве і апынулася пад коламі машыны, ужо выпісалі з бальніцы.

Дзяўчыну, якая загарала ў траве і апынулася пад коламі машыны, ужо выпісалі з бальніцы.

— Я прыехала ў Мінск на сесію і ўвечары вырашыла пазагараць на лужку каля дома сястры.

Сваякі казалі, што там адпачываюць многія жыхары Сухарава.

Як каля мяне апынулася машына, я не памятаю, мабыць, задрамала і не пачула гукаў аўто, — расказвае 23-гадовая Марыя, жыхарка Барысава. — Калі джып праехаў па мне, я адразу не зразумела, што здарылася. А потым да мяне на дапамогу падбег малады чалавек, які праходзіў міма. Я цудам засталася жывая, добра, што на галаве толькі драпіна.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў пятніцу, 3 чэрвеня, каля вуліцы Шаранговіча, 59. Дзяўчына загарала на полі, якое знаходзіцца паміж домам і вёскай Сухарава. Якім чынам там апынуўся кіроўца «Міцубісі», незразумела, бо аўтамабільнай дарогі там няма, толькі пратаптаная сцяжынка. Пасля таго як аўтамабіль пераехаў дзяўчыну, кіроўца знік у невядомым кірунку, а Марыю тут жа даставілі ў бальніцу.

У дзяўчыны зламаная рука і ўдар усяго цела.

— Пасля аказання дапамогі дактары ў той жа вечар адвезлі мяне дадому ў Барысаў. Цяпер я на бальнічным, ляжу ў ложку і не падымаюся.

Медыкі самі прыходзяць да мяне, каб агледзець,
 — слабым голасам кажа дзяўчына.

Супрацоўнікі ДАІ знайшлі кіроўцу «Міцубісі» праз тры гадзіны пасля ДТЗ, калі мужчына вярнуўся з рыбалкі дамоў.

— Школьнік, які гуляў на футбольным полі непадалёк ад месца здарэння, запомніў нумар бардовага «Міцубісі». А марку аўто запомніў малады чалавек, які выклікаў «хуткую», — каментуе начальнік аддзела дазнання ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Уладзімір Гайшун.

Кіроўца джыпа запэўнівае, што нічога дзіўнага не заўважыў.
У той дзень ён з жонкай паехаў на рыбалку, але на вуліцы Янкоўскага трапіў у затор і вырашыў яго аб’ехаць па вёсцы Сухарава. А потым выскачылі праз пустку ў бок запраўкі.

— Адным колам я ехаў па сцежцы, а другім па траве. Трава была вельмі высокая, я ехаў павольна, каб не наскочыць на яму, — тлумачыць 50-гадовы кіроўца «Міцубісі». — Падчас руху якіх-небудзь гукаў або крыкаў, характэрных для наезду пешахода, я не чуў, таму не спыніўся. Не выключаю, што мог на кагосьці наехаць.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну.

— Цяпер праводзіцца праверка, будзе прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая вызначыць цяжар атрыманых пашкоджанняў, — расказаў інспектар ДПС ДАІ Фрунзенскага раёна Аляксей Лазарчык.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні4

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак31

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні4

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць