Меркаванні1111

Віталь Сіліцкі. Што значыць быць беларусам?

Жыць у Беларусі, размаўляць па-беларуску, дбаць пра Беларусь, любіць Беларусь.

Прапануем Вашай увазе анкету Віталя Сіліцкага, дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдата паліталагічных навук, з цыкла «Быць беларусам: што гэта значыць» (праект TUT.BY/ Budzma.org).

— Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

— Жыць у Беларусі, размаўляць па-беларуску, дбаць пра Беларусь, любіць Беларусь.

— Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

— Ніякіх. Мы такія ж людзі, як усе. Можа, беларусам уласціва якраз самазамілаванне ад сваёй «выключнай» працавітасці, гасціннасці, талерантнасці. Не вераць яны, што немец можа гасцінна адчыніць дзверы, а казах — прыняць вас такім, які вы ёсць. Але гэта ад слабага ведання свету.

— Назавіце тры/пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх — беларус не беларус.

— З «уявімай» гісторыі Беларусі:

1. Крэўская унія

2. Выданне скарынаўскай Бібліі

3. Стварэнне літоўскіх статутаў

4. Берасцейская і Люблінская вуніі

5. Патоп 1654—1667 гг.

З найноўшай гісторыі Беларусі:

1. Паўстанне 1863 года.

2. Выданне «Дудкі беларускай» Багушэвічам

3. Абвяшчэнне БНР

4. Рэпрэсіі 1930-х гг.

5. Другая сусветная вайна

6. Чарнобыль.

— Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

— Тыя, якія ён здолее найперш адрадзіць. Традыцыі 8 сакавіка і 23 лютага добра было б «падладзіць» пад Дзень Мамы і Дзень Таты, як хрысціяне калісьці падладжваліся пад паганскія святы. А традыцыі ў кожнага народа аднолькавыя — шанаваць Божае нараджэнне і ўваскрашэнне, продкаў, сваю свабоду і незалежнасць.

— Беларус без ведання мовы ці беларус?

— Так, калі ён лічыць сябе беларусам, калі яму неабыякавы лёс Беларусі і яго суродзічаў. Для мяне размаўляць па-беларуску — прынцыпова, але я паважаю тых, каму не.

— Чым беларускім вы ганарыцеся?

— Нарачанскім хлебам і дранікамі, скарынаўскай Бібліяй і літоўскімі статутамі, гандболам і гімнастыкай, «БелАЗам" і і СУ, «Песнярамі» і «Троіцай», Крамбамбуляй і Белавежскай, беларускім балетам і віленскім барока, Быкавым і Караткевічам, ARCHE i «Нашай Нівай», карацей, ёсць чым.

— Што робіць нас беларусаў адметнымі сярод суседзяў?

— Своеасаблівыя афіцыйныя герб і сцяг.

— Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?

— Дастаткова, каб яны самі ў свеце называліся беларусамі, а не from Russia.

— Як вы бачыце будучыню Беларусі?

— Светлай і прыўкраснай.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць