У Польскім Інстытуце ў Мінску.
Сёння, 15 чэрвеня, у Польскім Інстытуце (Валадарскага, 6) ў 15-30 адбудзецца прэзентацыя серыі "Беларуская мемуарная бібліятэка". Выйшлі дзве кнігі: Аляксандра Стагановіча "Успаміны пасла" і Яўстафія Янушкевіча "Успаміны".
З удзелам укладальнікаў і каментатараў. Таксама абяцаем распавесці пра перспектывы серыі.
Запрашаюцца журналісты, архівісты, гісторыкі і чытачы -- калі такія раптам засталіся. Мажлівасць набыць кнігі па выдавецкім кошце прадугледжана.
Каментары