Усяго патроху

Эколагі заклапочаныя станам малых рэк

Пра гэта заявіў старшыня праўлення міжнароднага экалагічнага грамадскага аб’яднання «Прырода і мы» Алег Лысянок 14 чэрвеня на пасяджэнні грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў Мінску.

Паводле слоў Лысянка,

малыя рэкі часта забруджаны сцёкамі прадпрыемстваў: многія з іх, асабліва ў райцэнтрах, не абсталяваны ачышчальнымі збудаваннямі, або такія збудаванні працуюць неэфектыўна.
Апрача таго, часта малыя рэкі захламлены, іх берагі ператвораны ў непадкантрольныя сметнікі. Стан многіх рэк з’яўляецца крытычным, яны знаходзяцца на мяжы гібелі. У прыватнасці гэта тычыцца малых рэк Віцебскай вобласці.

Прадстаўнік грамадскага аб’яднання прапанаваў праект па аднаўленні чысціні і паўнаводнасці малых рэк Віцебскай вобласці. У адпаведнасці з ім у васьмі раёнах рэгіёну пры сельсаветах павінны быць арганізаваны экалагічныя пасты. Кожны год такія пасты павінны выбіраць праблемны ўчастак на мясцовых рэках і наводзіць там парадак. Лысянок прапаноўвае супрацоўнічаць з латвійскім бокам у рэалізацыі праекта: арганізоўваць сумесныя семінары па абмене вопытам, распрацаваць практычны дапаможнік па метадах ацэнкі стану малых рэк.

Начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы Мінпрыроды Сяргей Заўялаў у сваю чаргу зазначыў, што ў Беларусі няшмат афіцыйнай інфармацыі аб стане малых рэк. Апошні даведнік аб рэках быў выдадзены ў 1975 годзе. Згодна з ім,

у Беларусі больш за 20 тыс. рэк, у тым ліку 19 тыс. 198 — даўжынёй да 10 км.

Паводле слоў Заўялава, маніторынг стану вод у рэках вядзецца выбарачна. На Віцебшчыне ён арганізаваны для чатырох малых рэк. У двух з іх, паводле слоў эколага, «пачынае праяўляцца» праблема забруджання вод аманійным азотам і фосфарам. Гэта дазваляе заключыць, што праблема забруджання рэк сцёкамі сапраўды актуальная.

Разам з тым прадстаўнік Мінпрыроды лічыць, што ў шэрагу выпадкаў эколагі перабольшваюць праблему забруджання рэк. Напрыклад, на яго думку, не трэба весці работы па ачыстцы рэк ад расліннасці на берагах і ў вадзе. «Немагчыма ачысціць раку ад кожнага лісціка і зламанага кусціка. Гэта толькі парушыць натуральныя працэсы», — сказаў Заўялаў.

У цэлым ён падтрымаў праект МЭГА «Прырода і мы», скіраваны на аднаўленне малых рэк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць