Грамадства

У Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў БАЖ заклікае падтрымаць калег, якія знаходзяцца ў зняволенні

8 верасня ў свеце адзначаюць Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў. У гэты дзень грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) заклікае падтрымаць калег, якія знаходзяцца ў зняволенні.

Як заявіў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец, гэты дзень — прычына для кожнага журналіста ўспомніць пра калег і членаў арганізацыі, якія апынуліся ў зняволенні. «Зараз у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца Дзмітрый Бандарэнка, Павел Севярынец, Алесь Бяляцкі, Аляксандр Атрошчанкаў. Мы павінны не проста ўспомніць, але і асабіста выказаць увагу і падтрымку тым, хто трапіў пад жорсткі націск і пераслед у сувязі з падзеямі 19 снежня і іх наступствамі. Кожны з нас можа знайсці цёплыя словы і час на тое, каб даслаць зняволеным ліст ці тэлеграму», — сказаў Бастунец.

Адрасы зняволеных журналістаў можна знайсці на афіцыйным сайце БАЖ.

Апрача таго, паводле слоў Бастунца, кожны журналіст можа выказаць словы падтрымкі калегам, якія былі прыгавораны за сваю дзейнасць да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі. «Гэта Ірына Халіп, Андрэй Пачобут, Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута і іншыя. Кожны можа патэлефанаваць ім і выказаць словы падтрымкі», — зазначыў ён.

Заклік БАЖ аб падтрымцы зняволеных журналістаў найперш тычыцца «тых, каму горш за ўсё». «Таму мы заклікалі не толькі беларускіх журналістаў, але і нашых міжнародных партнёраў пісаць лісты, заявы, тэлеграмы ў іх падтрымку. Важна, каб нашы калегі не забываліся пра тое, што мы памятаем пра іх і не спыняем барацьбу за іх вызваленне», — сказаў Бастунец.

***

Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў быў заснаваны ў 1958 годзе ў Бухарэсце, на 4-м кангрэсе Міжнароднай арганізацыі журналістаў. Гэты дзень заснаваны ў памяць чэшскага журналіста Юліуса Фучыка. 8 верасня 1943 года ён быў пакараны нацыстамі ў канцлагеры. Яго кніга «Рэпартаж з пятлёй на шыі» перакладзена на 70 моў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі37

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць