Меркаванні2323

Крутыя яйцы

Прывітанне маркізу дэ Саду. Пра сітуацыю вакол Femen піша Юрый Дракахруст.

Жахлівая гісторыя з актывісткамі ўкраінскага руху Femen, якія зладзілі ў Менску акцыю каля будынку КДБ, а потым патрапілі ў рукі катаў, прымушае прыгадаць выслоўе Талейрана: «Гэта горш чым злачынства — гэта памылка». Можна па-рознаму ставіцца да пэрформансаў фэмэнак — на гэты конт існуе ўжо хіба не цэлая бібліятэка аналізаў і інтэрпрэтацыяў. Гэта насамрэч даволі тыповая з’ява нашага постмадэрніскага часу, ператварэньня ўсяго, і палітыкі ў тым ліку, ў карнавал і гульню сэнсамі і сымбалямі. Гэта так ўспрымалася і ў Кіеве, і ў Рыме, і ў Маскве — паўсюль, дзе дзяўчаты з аголенымі цыцкамі дэманстравалі свой пратэст супраць чаго-небудзь.

Падобны ж карнавал мы назіралі летась у кампаніі «Гавары праўду», з балёнікамі і дамовамі з коцікам.

Але Беларусь — краіна сур’ёзная, гэтымі глябалісцкімі трэндамі не закранутая. І ўсе падобныя гульні сэнсамі і сымбалямі тут — да экзістэнцыйнай мяжы, да вяртаньня ў грубую і жорсткую рэчаіснасьць, дзе кроў — гэта кроў, пакуты — пакуты, а зло — гэта зло, а не камічная лялька.

Тут варта прыгадаць фразу Аляксандра Лукашэнкі, сказаную ў нядаўнім інтэрвію Сяргею Дарэнку, што маўляў, у эўрапейскіх палітыкаў няма яйцаў. У падтэксьце — у адрозьненьне ад таго, у каго Дарэнка браў інтэрвію. Ну вось яскравую дэманстрацыю гэтага мужчынскага багацьця фэмэнкі, а разам зь імі і мы ўсе, зараз і пабачылі. Аблілі алеем, пагражалі падпаліць, абстрыглі, зьбілі, разьдзелі.

Гэта ўжо клініка. Прывітаньне маркізу дэ Саду. Дзякуй што не забілі. У вычварэнцаў часта і да гэта даходзіць.

Ну можа і не па прамым загадзе Лукашэнкі тое было зроблена, можна нават дапусьціць, што ён нічога пра гэта і ня ведаў. Аднак гэта насамрэч ня мае значэньня. Хіба гэта неяк супярэчыць усёй папярэдняй практыцы беларускіх праваахоўных органаў,

хіба фэмэнкі былі першыя, па-бандыцку захопленыя, вывезеныя за горад, хіба першымі, каго білі, катавалі і палохалі забойствам?
Не яны першыя і магчыма, на жаль, — не апошнія.
Гэта сыстэма, створаная прэзыдэнтам, заточаная пад такія дзеяньні, свае, так бы мовіць, яйцы яна мае звычку дэманстраваць менавіта такі чынам.

Дарэчы, каму-нікаму ў Беларусі гэта можа нават і спадабацца: а чаго — езьдзілі па ўсім сьвеце, распраналіся і думалі, што ўсё так і пройдзе? А тут ім ня там — распраналіся, дык тут вас дагала разьдзенуць.

Спадабалася? А нечага на бацьку скакаць, ён у нас зь яйцамі і ў выпадку чаго….

Ну ня масавыя можа будуць такія ацэнкі. Але і не адзінкавыя.

Аднак усё ж да Талейрана. Беларуская ўлада сапраўды заўсёды найперш арыентуецца на ўласны народ, хаця і тут, ня выключана, яна пралічылася. Але я пра сьвет, пра рэгіён, пра Эўропу ды Расею.

Бо ёсьць дыктатуры і дыктатуры. Часам яны выклікаюць жах, нянавісьць сваёй халоднай бязьлітаснасьцю.

Але тут іншае, гісторыя з фэмэнкамі выклікае да іх гвалтаўнікоў адно агіду. Гэта не мачо, гэты слабы мужчына зьдзекуецца з жаночага цела, збываючы ў гэтым глуме свае цяжкія комплексы.

Падобныя паводзіны выклікаюць ужо зусім іншае, пазапалітычнае стаўленьне.

Гэта як з Кадафі. Істотна стаўленьне да яго зьмянілі не расстрэлы пратэстоўцаў,

а інфармацыя пра загад аб масавых гвалтаваньнях жанчын і нават раздачу віягры для выкананьня гэтага загаду.

Ці праўда тое было наконт Кадафі — Бог ведае, але пасьля такіх зьвестак да яго сталі ставіцца не як да жорсткага дыктатара, а як да шалёнай жывёлы.

А тут самі, уласнаручна нізводзяць сябе да такога ўзроўню.
І шырокая агульнаэўрапейская вядомасьць руху Femen гарантуе, што стаўленьне да беларускіх касталомаў будзе менавіта такім.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць