Эканоміка33

«Газпрам» узяў абавязак максімальна загрузіць газаправоды ў Беларусі

ААТ «Газпром» узяло абавязак максімальна загрузіць газаправоды, размешчаныя ў Беларусі. Палажэнне аб гэтым утрымліваецца ў міжурадавым беларуска-расійскім пагадненні аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз».

«ААТ „Газпром“ прыкладзе намаганні для максімальна магчымай загрузкі газаправодаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі», — цытуе пагадненне РІА Новости.

Дакументам устаноўлена, што «Белтрансгаз» будзе ажыццяўляць пастаўку газу на тэрыторыю Беларусі, транспарціроўку газу, будаўніцтва і развіццё газаправодаў і звязаных з імі аб’ектаў, а таксама аб’ектаў падземнага захоўвання газу ў краіне.

«Белтрансгаз» будзе ажыццяўляць штогадовае запампоўванне прыроднага газу ў падземныя сховішчы газу ў аб’ёмах,
неабходных для забеспячэння бесперабойнай пастаўкі прыроднага газу спажыўцам і падтрымання тэхналагічнага працэсу функцыянавання аб’ектаў падземнага захоўвання газу.

Прадпрыемства таксама будзе ажыццяўляць функцыі замоўцы пры будаўніцтве і развіцці газаправодаў і звязаных з імі аб’ектаў, а таксама аб’ектаў падземнага захоўвання газу ў Беларусі.

Вызначана, што «Белтрансгаз» будзе ажыццяўляць функцыі аператара па эксплуатацыі газаправода Ямал — Еўропа на тэрыторыі Беларусі, іншых дзейных і новых створаных магістральных газаправодаў.

***

Нагадаем, дакумент аб куплі 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» быў падпісаны «Газпромам» і Дзяржкамітэтам па маёмасці Беларусі 25 лістапада ў Маскве. Такім чынам, «Газпром» стаў уладальнікам 100% акцый беларускай кампаніі: першыя 50% акцый «Белтрансгаза» расійскі газавы манапаліст выкупіў долямі на працягу 2007–2010 гадоў.

«Газпром» ужо паведаміў аб прынятым рашэнні перайменаваць «Белтрансгаз» у «Газпром трансгаз Беларусь».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць