Улада22

Ярмошына: Ніякай неабходнасці ў змяненні выбарчага закона ў Беларусі цяпер няма

«Мы дастатковым чынам адкарэктавалі, з улікам пажаданняў АБСЕ, сваё заканадаўства напярэдадні прэзідэнцкіх і мясцовых выбараў 2010 года».

Такое меркаванне сёння выказала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Лідзія Ярмошына адзначыла: «Ніякай патрэбы ў змяненні выбарчага закона ў нас няма». Пры гэтым яна растлумачыла, што такая патрэба можа ўзнікнуць толькі пры змяненні самой выбарчай сістэмы, гэта значыць пры пераходзе на прапарцыянальны або змешаны прынцып. Пры гэтым Лідзія Ярмошына адзначыла, што суседнія Украіна і Расія мяняюць сваё заканадаўства ў адваротны бок, вяртаючыся да мажарытарнай сістэмы.

«Мы дастатковым чынам адкарэктавалі, з улікам пажаданняў АБСЕ, сваё заканадаўства напярэдадні прэзідэнцкіх і мясцовых выбараў 2010 года»,
 — таксама нагадала кіраўнік ЦВК.

На думку Лідзіі Ярмошынай, тэма змянення выбарчага заканадаўства — адна з папулярных сярод палітыкаў. У тым ліку адпаведныя лозунгі выстаўлялі ўдзельнікі акцыі ў Маскве пасля выбараў у Дзярждуму. «Хоць Расія мяняе выбарчае заканадаўства амаль штогод. Ледзь ці не да кожных выбараў. Прасцей за ўсё кінуць нейкі лозунг аб змяненні гэтага заканадаўства… Выбарчы закон — гэта першая ахвяра для палітыкаў. Яны заўсёды выкарыстоўваюць гэта ў сваёй рыторыцы», — адзначыла кіраўнік ЦВК Беларусі.

Лідзія Ярмошына таксама мяркуе,

што ў беларускіх выбаршчыкаў не будзе папулярнай ідэя аб пераходзе да змешанай сістэмы галасавання.
«Нам калі і ствараць выбарчую сістэму іншую, то толькі з адкрытымі і празрыстымі партыйнымі спісамі, каб выбаршчык бачыў, што галасуе не за абстрактную партыю, а за канкрэтных персаналій, якія ўваходзяць у яе»,- адзначыла кіраўнік ЦВК.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць