Цікавая навуковая канферэнцыя адбудзецца 15 сакавіка ў сталіцы Шатландыі, градзе Эдынбургу. Яе назоў гучыць як »У цені глабальных моваў: кіраванне мовамі ў Беларусі і Шатландыі». Падзею арганізуе Эдынбургскі ўніверсітэт. Сярод выступоўцаў запланаваны Курт Вулгайзэр з Гарварда, Алена Гапава з Мічыгана, Зінаіда Харытончык з Лінгвістычнага ўніверсітэта, Дзяніс Тушынскі з Таварыства беларускай мовы. Анансуецца ўдзел беларускага пасла ў Вялікабрытаніі Аляксандра Міхневіча.
Урад Нацыянальнай партыі ў Шатландыі ўзяў курс на падтрымку мясцовага шатландскага дыялекта англійскай, які пануе ў вёсках. Ранейшая кельцкая гэльская мова больш у Шатландыі не бытуе.
-
«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс
-
У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы
-
У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў
Каментары