Улада88

Лукашэнка: Мы не супраць нармалізацыі адносін з ЕС

«Але без усякага ціску і шантажу з боку Еўрасаюза».

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымай нармалізацыю адносін з Еўрапейскім саюзам, але заяўляе, што ў гэтым выпадку шантаж і ціск з боку ЕС для беларускага боку з’яўляюцца непрымальнымі.

«Мы не супраць нармалізацыі з iмi адносiн. Але без усякага ціску і шантажу. Прымушаць нас пад ціскам, нахіляць нас і патрабаваць выканання патрабаванняў, якія яны прад’яўляюць да нас, контрпрадуктыўна», — заявіў А. Лукашэнка ў чацвер на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі.

Ён прызнаў, што «крызісныя з’явы ў адносінах з заходнімі дзяржавамі, нават менш, чым з ЗША, а менавіта з ЕС, працягваюць заставацца на сённяшні дзень». «І прычына тут не ў Беларусі, а ў ціску і шантажы, якія мы назіраем з боку заходнееўрапейскіх дзяржаў», — патлумачыў А. Лукашэнка.

«Вядома, мы не можам не рэагаваць на палітыку, якую заходнія дзяржавы фармулююць і накіроўваюць супраць нас», — адзначыў ён.

Лукашэнка паведаміў, што яму паступае шмат прапаноў ад бізнесменаў і прадпрыемстваў, па рэакцыі на такую ​​палітыку Еўрасаюза. «Хачу сказаць галоўнае — у нас рэакцыя на палітыку ЕС павінна быць дастонай, павінна быць прыгожай», — сказаў ён.

«Так, мы не павінны падстаўляць адну, другую шчаку, не павінны хаваць галаву ў пясок, як страўсы, а тым больш не павінны спакойна глядзець на санкцыі»,
 — патлумачыў А.Лукашэнка.

«Але і ястрабіных замашак з нашага боку быць не павінна.

Наша рэакцыя павінна быць адэкватнай. Яна не павінна быць празмернай, яна не павінна наносіць шкоду не толькі нашай эканоміцы. Яна не павінна нанесці шкоду нашым адносінам з нармальнымі еўрапейцамі», — падкрэсліў Лукашэнка, растлумачыўшы, што ў Еўрасаюзе «ёсць розныя еўрапейцы — службовыя асобы, чыноўнікі і цэлыя краіны».

«Мы разумеем, што ёсць, дапусцім, Літва і Латвія. Яны што, хочуць, каб мы згарнулі адносіны і сышлі з іх рынкаў? Але мы разумеем, што на іх аказваюць жудасны ціск, — канстатаваў Лукашэнка.

«І, тым не менш, нам трэба працаваць актыўна, без ваяўнічых замашак», — сказаў ён.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў4

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»24

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць