Грамадства55

Мускаму — 10 сутак, Крамянецкага з суда павезла хуткая дапамога

Актывіст маладзёжнай грамадскай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Міхаіл Мускі асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў 9 красавіка суд Ленінскага раёна Мінска,
паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Другога актывіста арганізацыі, Змітра Крамянецкага, з суда павезла хуткая дапамога ў сувязі з рэзкім пагаршэннем стану здароўя.

Перад пачаткам суда Мускі паведаміў аб намеры абвясціць галадоўку ў выпадку адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, маладзёжныя актывісты былі затрыманыя 7 красавіка ў 20.20 на станцыі метро «Купалаўская».

Паводле інфармацыі прэс-службы «Маладога фронту», да Крамянецкага і Мускага, якія спакойна чакалі цягнік, падышлі два супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі прайсці з імі для надгляду. Маладыя людзі адмовіліся праходзіць надгляд без панятых і папрасілі супрацоўнікаў міліцыі назвацца, на што апошнія, паводле слоў відавочцаў, адказалі нецэнзурна.

Мяркуючы па ўсім, прычынай затрымання стала нашыўка з эмблемай «Малады фронт» на рукзаку аднаго з актывістаў — з выявай бел-чырвона-белага сцягу і крыжа. Затрыманых даставілі ў апорны пункт міліцыі на станцыі метро «Купалаўская», дзе склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Паводле наяўных звестак, Мускі і Крамянецкі абвінавачваюцца па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за нецэнзурную лаянку.

Калі маладых людзей у наручніках выводзілі з апорнага пункта міліцыі, на іх адзенні бачны былі адпячаткі ботаў.

Да суда затрыманых утрымлівалі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць