Здарэнні1616

Трагедыя на Вялікдзень: пяцёра беларусаў загінулі ў аўтакатастрофе ў Расіі

Яны ехалі на заробкі ў Варонежскую вобласць.

Сёння раніцай на 392-м кіламетры трасы «Дон» у Ліпецкай вобласці на аб’ездзе Яльца, разбіўся мікрааўтобус «Фальксваген», зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь. У ДТЗ загінулі пяць жыхароў Віцебска — паводле папярэдніх дадзеных, у гэты святочны дзень нашы землякі ехалі на заробкі ў Варонежскую вобласць.

Як паведамляе сайт gorod48.ru са спасылкай на прэс-службу УУС Ліпецкай вобласці, пяцёра з васьмі чалавек, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе, загінулі на месцы, яшчэ трое дастаўленыя ў бальніцу Яльца. Да моманту аварыі аўтамабіль знаходзіўся ў дарозе каля чатырнаццаці гадзін і па адной з версій кіроўца «Фальксвагена» мог заснуць за рулём, пасля чаго мікрааўтобус страціў кіраванне і сутыкнуўся з грузавіком, які стаяў на ўзбочыне.

Спіс ахвяраў:

1. Дунец Аляксандр, 1992 г.н, морг МУАЗ «Ялецкая ЦРБ» Пражываў: г. Сянно, Віцебская вобласць.

2. Бяляеў Аляксей Юр’евіч, 1984 г.н, морг МУАЗ «Ялецкая ЦРБ» Пражываў: г. Сянно, Віцебская вобласць.

3. Страшкін Уладзіслаў Вадзімавіч, 1982 г.н, морг МУАЗ «Ялецкая ЦРБ» Пражываў: г. Сянно, Віцебская вобласць.

4. Мамгіт Дзмітры Леанідавіч, 1976 г.н, морг МУАЗ «Ялецкая ЦРБ» Пражываў: г. Сянно, Віцебская вобласць.

5. Астапенка Аляксандр Анатолевіч, 1986 г.н, морг МУАЗ «Ялецкая ЦРБ» Пражываў: г. Сянно, Віцебская вобласць.

Спіс шпіталізаваных:

1. Камандышка Аляксандр Мікалаевіч, 1990 г.н, закрытая ЧМТ, пералом ключыцы справа. Пражывае: г. Сянно, Віцебская вобласць.

2. Дзівін Вадзім Віктаравіч, 1982 г.н, Страсенне галаўнога мозгу, удар хрыбта і правага пляча. Пражывае: г. Сянно, Віцебская вобласць.

3. Асоба высвятляецца, удар галаўнога мозгу, без прытомнасці. Пражывае: г. Сянно.

Каментары16

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць