Ежа1717

Лукашэнка: «Выгадна вырошчваць. Выгадна»

Лукашэнка зноў выказаўся пра мармуровае мяса.

Аляксандр Лукашэнка лічыць наладжванне вытворчасці ў Беларусі мармуровага мяса выгадным праектам. Пра гэта ён заявіў 17 красавіка, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.

«Я гляджу, балбатанне ідзе з нейкімі ўсмешкамі наконт мармуровага мяса. Сёння страва не ў Еўропе, а ў Маскве з гэтым мармуровым мясам каштуе 45 даляраў у рэстаране. Можна за $15 за кілаграм прадаць мяса. А мы купляем у сялян, дапусцім, для параўнання, па $ 2даляры звычайнае мяса.

Выгадна вырошчваць. Выгадна. Але мы ж не стварылі ўмовы. Людзі скардзяцца. Мы вось выгадавалі, паказваюць мне быдла — забярыце яго, каб нам было хоць ледзь-ледзь рэнтабельна, хоць у нуль. А чаму нерэнтабельна.
Бо гэта каштоўнае мяса, завозілі пароды імпартнай жывёлы, выдаткі пакуль прыстойныя, мы ў іх па $2 закупляем гэта мяса. Чаму? Бо няма перапрацоўкі і няма збыту. Сёння ў Расіі шалёны попыт на гэта мяса. Ды і ў Беларусі хутка зразумеюць, што гэта вельмі карысна. І гэта я раблю не столькі таму, каб новы від прадукцыі асвоіць.
У раёне Прыпяці пустуюць велізарныя ўчасткі зямлі, на якіх можна пасвіцца быдла. Да таго ж яно не патрабуе асаблівых умоў утрымання»,
 — … сказаў Лукашэнка.

«І быдла прыносіць карысць. Вось што мяне больш за ўсё хвалявала,
таму я і распарадзіўся стварыць гэтыя статкі. І ўжо многія стварылі. Але паколькі цяпер няма тэхналогій перапрацоўкі і продажу асобна і няма метадалогіі асобна ўсталяваць цэны, там усё гэта можна загубіць…», — адзначыў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што даў даручэнне віцэ-прэм’еру Міхаіла Русаму разабрацца з гэтым пытаннем. «Неадкладна трэба ўмяшацца. Трэба пабудаваць на Палессі завод па перапрацоўцы, паставіць лініі,

гэта нічога не каштуе, гэта два месяцы — прывёз і змантаваў лінію, ажыццявіць там забой жывёлы, паглядзець, як еўрапейцы пакуюць, рыхтуюць гэта мяса, аддаць нешта ў Мінск, рэстараны гатовыя купляць гэтае мяса, а астатняе прадаць у Расію. Гэта вельмі добры бізнес і прыбытак для нашых сялян»,
 — мяркуе Лукашэнка.

«Гэта я толькі як адзін прыклад прыводжу.

А колькі яшчэ нерэалізаваных пытанняў, якія могуць быць рэалізаваны?
Нідэрланды, супастаўная з намі краіна, прадае сельскагаспадарчай прадукцыі да $15 млрд. Мы паставілі да канца пяцігодкі задачу экспартаваць на $7 млрд. Мы можам не горш Нідэрландаў працаваць. Мы знаходзімся не на ўскраіне, не ў такой канкурэнцыі, як Нідэрланды. Там паміж Германіяй і Англіяй асабліва не разгорнешся. Мы ў выгадных умовах. Але вось не можам узяць са сваёй зямлі добрую прадукцыю!» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце22

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце22

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць