Культура44

Тамковіч: Герой маёй кнігі пісаў устаўленым у зубы алоўкам

Офіс па правах людзей з інваліднасцю і журналіст Аляксандар Тамковіч прэзэнтавалі кнігу «Пераадоленьне».

Пра герояў сваёй пятнаццатай па ліку кнігі аўтар распавёў на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў:

«Хачу асабліва зьвярнуць увагу на гэтую кнігу, бо ўсе 12 герояў — інваліды, якія перамагаюць сваю хваробу. Многія зь іх, па сутнасьці, жывуць у вазках.

Калі я працаваў над гэтай кнігай, увесь час зьдзіўляўся незвычайнаму рытму жыцця гэтых людзей, іх працаздольнасьці, мужнасьці, празе да жыцьця. Зь некаторымі мне даводзілася сустракацца па некалькі разоў. Прычына — у іх неверагоднай загружанасьці. Часам нават не верылася, што перада мной хворыя людзі…

Уразілі ўсе размовы, а адна нават засмуціла. Гаворка пра гарадзенца Антона Сьвяклу, у якога атрафіраваныя ўсе цягліцы. Інтэрвію мне ён «настукаў» на клявіятуры кампутара… устаўленым ў зубы алоўкам.

А Святлана Бэнкс з Чысьці ня толькі напісала і выдала кнігу пра каханне, але і сама выйшла замуж за амерыканца Шайло Бэнкса. Напэўна, ў гэтым няма нічога незвычайнага, калі ня ўлічваць таго, што яна з самага дзяцінства «прышпіленая» да вазка.

Шчыра парадаваўся за нашу славутую параалімпійскую чэмпіёнку Людмілу Валчок, якая за час працы над кнігай нарадзіла дачку. Асабліва хачу адзначыць калегу Дашу Ліс, якую добра ведаюць у журналісцкім асяроддзі. Малайчына!

Шчыра ўдзячны за інфармацыйную дапамогу Офісу па правах людзей з інваліднасьцю і Сяргею Драздоўскаму ў прыватнасьці. Дарэчы, цяпер яны займаюцца перакладам на беларускую мову Канвэнцыі ААН па правах інвалідаў.

Электронны варыянт кнігі «Пераадоленьне» быў прэзэнтаваны ў Менску пры канцы сакавіка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску81

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ10

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць